— прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Тахоку на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагата.
Геаграфія Мяжуе на поўначы з прэфектурай Акіта, на ўсходзе з прэфектурай Міягі, на поўдні з прэфектурамі Фукусіма і Ніігата. На захадзе знаходзіцца Японскае мора. Вялікая частка тэрыторыі — гарыстая. На ўсходзе з сервера на поўдзень раскінуліся горы Оў, горы Дэва і Асахі праходзяць уздоўж заходняга ўзбярэжжа. Буйная рака Магамігава цячэ на поўнач паміж горнымі масівамі, а затым зварочваючы на захад і ўпадае ў Японскае мора недалёка ад Сакаты.
Гісторыя З'яўлялася часткай правінцыі Дэва, да канца перыяду Хэян патрапіла пад уладу сям'і Фудзівара. Доўгі час была падзелена на некалькі ўладанняў, сучасную форму і назву атрымала ў 1876 годзе пасля рэстаўрацыі Мэйдзі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Ямагата размешчана 13 гарадоў і 8 паветаў (19 пасёлкаў і тры сёлы).
Гарады Спіс гарадоў прэфектуры: Ёнэдзава; Камінаяма; Мураяма; Нагаі; Нан'ё; Обанадзава; Сагаэ; Саката; Сіндзё; Тэндо; Хігасінэ; Цуруока; Ямагата.
Паветы Пасёлкі і сёлы паводле паветаў: Хігасімураяма; Накаяма; Яманобэ; Нісімураяма; Асахі; Кахоку; Нісікава; Оэ; Кітамураяма; Оісіда; Магамі; Канэяма; Мамурогава; Могамі; Окура; Сакегава; Тодзава; Фунагата; Хігасіёкітама; Каванісі; Такахата; Нісіёкітама; Іідэ; Огуні; Сіратака; Хігасітагава; Мікава; Сёнай; Акумі; Юдза;
Сімволіка Эмблема прэфектуры была зацверджана 21 жніўня 1967 года. На ёй намаляваны тры трохвугольнікі, якія ўяўляюць горы прэфектуры. Вострыя канцы трохвугольнікаў сімвалізуюць рост і развіццё прэфектуры. Сцяг прэфектуры стварылі 26 сакавіка 1963 года.
31 сакавіка 1982 гады былі зацверджаны кветка, дрэва, птушка і жывёла прэфектуры: сафлор фарбавальны, вішня, мандарынка і японскі серау. У сакавіку 1992 года рыбай прэфектуры абралі сіму.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі Катэгорыя:Тахоку