Кірыл Генік ( — ) — украінска-канадскі эміграцыйны дзеяч.
Біяграфія Кірыл Генік нарадзіўся ў 1857 годзе ў вёсцы Ніжні Бярозаў ў Галіччыне ў сям'і Івана Геніка, сельскага старасты, і Ганны Пярцовіч. Генік атрымаў пачатковую адукацыю ў Каламіі, а затым з'ехаў у Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск), дзе атрымаў сваю педагагічную адукацыю. Ступень бакалаўра атрымаў ў 1879 годзе і быў прызначаны настаўнікам ў раёне горада Надворная. У 1882 годзе Генік вярнуўся ў сваё родную вёску і адкрыў школу. У 1880-х гадах Генік заснаваў прадпрыемства і вытворчы кааператыў, які назваў Карпацкай крамай. У 1890 годзе абраны ў гарадскі савет у Каламіі, горадзе, дзе пачынаў вучобу.
Пазней Генік пазнаёміўся з Восіпам Алеськовым — чалавекам, які заахвочваў эміграцыю украінцаў у Канаду. Олеська папрасіў Геніка суправаджаць групу ўкраінцаў у Канаду і дапамагчы ім там пасяліцца. Генік з жонкай і чатырма дзецьмі далучыўся да групы з 64 украінцаў і прыбыў у Квебек 22 чэрвеня 1896 года. Першапачаткова група спынілася ў Вініпегу, а адтуль скіравалася на пасяленне ўглыб правінцыі Манітоба і заснавала пасяленне, што стала вядомым як Сцюартбёрн і сёння лічыцца першай украінскай суполкай у Заходняй Канадзе. У жніўні Генік падаў заяву на атрыманне гомстэда (фермерскага ўчастка) у Сцюартбёрне, але хутка перадумаў і перасяліўся ў Вініпег. У тым жа месяцы Олеська парэкамендаваў Геніка Міністэрству ўнутраных спраў Канады на пасаду эміграцыйнага агента. У верасні Генік стаў супрацоўнікам міністэрства і выконваў пераклады. У сваёй працы эміграцыйнага агента Генік сустракаў новых украінскіх эмігрантаў у Квебеку, заахвочваў іх карыстацца англійскай мовай, адмовіцца ад традыцыйных звычаяў і, калі патрабавалася, граў ролю дарадцы. У сувязі з ростам эміграцыі ўкраінцаў ў Канаду яго праца павялічылася да той ступені, што ў 1898 годзе Генік быў прыняты працаваць ва ўрадзе Канады на ўмовах поўнай занятасці, прычым ён стаў першым украінцам- канадскім дзяржаўным служачым на пастаяннай аснове.
У 1899 годзе Генік заснаваў чытальную залу імя Тараса ШаўчэнкіMartynowych, Orest T., The Taras Shevchenko Reading Club/Educational Society For … umanitoba.ca/faculties/…/04_The_Taras_Shevchenko_Reading_Club.pdf - ў сваім доме і першую ўкраінскамоўную газету ў Канадзе «Канадскі Фармер» ў 1903 годзе. Хаця Генік не быў рэлігійным, ён верыў, што хрысціянства павінна існаваць незалежна ад грэка-праваслаўных і руска-праваслаўныхнормаў. У 1903—1904 гг. у супрацоўніцтве з прэсвітарыянскімі пастарамі ён заснаваў "НезалежнуюПраваслаўную Царкву ".Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf - У 1911 годзе пасля таго, як любімая ліберальная партыя Геніка прайграла выбары, ён страціў працу і скончыў сваё жыццё на грамадскай працы. Ён жыў некаторы час у Злучаных Штатах Амерыкі, але пазней вярнуўся ў Вініпег, дзе памёр 12 лютага 1925 года.
На момант смерці Генік быў настолькі папулярным, што ва ўкраінскай суполцы Канады ён стаў вядомым як «Цар Канады».
Бібліяграфія
Dictionary of Ukrainian Canadian biography, pioneer settlers of Manitoba, 1891—1900, V. J. Kaye, editor and compiler (Toronto, 1975). Oleksander Dombrovsky, Outline of the history of the Ukrainian Evangelical-Reformed movement (New York et Toronto, 1979) [text in Ukrainian]. A heritage in transition : essays in the history of Ukrainians in Canada, M. R. Lupul, editor (Toronto, 1982). J.-P. Himka, Galician villagers and the Ukrainian national movement in the nineteenth century (New York, 1988). V. J. Kaye, Early Ukrainian settlements in Canada, 1895—1900 Dr. Josef Oleskow's role in the settlement of the Canadian northwest (Toronto, 1964). O.T. Martynowych, The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches, umanitoba.ca/…canadian…/05_The_Seraphimite_Independent_Greek_Presbyterian_and_United_Churches.pdf - O.T. Martynowych, The Taras Shevchenko Reading Club/Educational Society for …umanitoba.ca/faculties/…/04_The_Taras_Shevchenko_Reading_Club.pdf - O. T. Martynowych, Ukrainians in Canada : the formative period, 1891—1924 (Edmonton, 1991). M. H. Marunchak, Studies in the history of Ukrainians in Canada (5 vol. published, Winnipeg, 1964-) [text in Ukrainian]. O. I. Sych, From the «new land» letters of Ukrainian emigrants from Canada (Edmonton, 1991) [text in Ukrainian].
Гл. таксама Бляшаная кафедра
Спасылкі
Martynowych, Orest T., The Seraphimite, Independent Greek, Presbyterian and United Churches Martynowych, Orest T., The Taras Shevchenko Reading Club
Катэгорыя:Украінцы ў Канадзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці