Майкл Голд (таксама Майк Голд, ; , — , Тэра Інда, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, крытык і журналіст.
Біяграфія Голд нарадзіўся ў сям'і яўрэйскіх эмігрантаў з Бесарабіі на Ніжнім Істсайдзе Манхэтэна. Яго бацька - Хаім Граніч - быў маляром, які застаўся калекай у выніку падзення з будаўнічых рыштункаў; пасля няўдалай спробы заняцца пашыўным бізнесам, ён быў вымушаны падтрымліваць чацвярых дзяцей дробязным вулічным гандлем; маці - Гітл Шварц - была хатняй гаспадыняй. У школе Голд змяніў імя на Ірвінг (Irving), затым на больш амерыканізаваным Ірвін (Irwin), і толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку журналісцкай кар'еры - у 1921 годзе - узяў псеўданім Майкл Голд.
Змяніў шмат прафесій. Удзельнічаў у левым палітычным руху ЗША. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1916 годзе.
Апублікаваў зборнік апавяданняў і вершаў «120000000» (120 Million, 1929), кнігу «Ярэі без грошай» (Jews Without Money, 1930), зборнік публіцыстычных прац «Зменім свет!»Michael Gold. Change the World! Full text at the Internet Archive.Walt Carmon. Gold Against the (Bourgeois) World. The New Masses, Feb. 9, 1937. (Change the World!, 1936), зборнік артыкулаў «Полыя людзі»Samuel Sillen. The Merchants of Alibis. The Hollow Men, by Michael Gold. The New Masses, May 6, 1941. (The Hollow Men, 1941), цыкл вершаў «Вясна ў Бронксе» (Spring in the Bronx, 1952). Аўтабіяграфічны раман «Яўрэі без грошай»Michael Gold. Jews Without Money Full text at the Internet Archive. (1930), пры жыцці аўтара перакладзены на 14 моў, паклаў пачатак «амерыканскаму пралетарскаму раману». Сярод іншых твораў - першая манаграфія, прысвечаная творчасці Давіда Бурлюка «Давід Бурлюк: мастак-даследчык, бацька рускага футурызму» (David Burliuk: Artist-scholar, Father of Russian Futurism, 1944).
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Камуністы ЗША Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі