Рэнца Піяна (; нар. , , Каралеўства Італія) — італьянскі архітэктар, які разам з Рычардам Роджэрсам стварыў стыль хай-тэк. Цэнтральны твор — Цэнтр Пампіду ў Парыжы (1971—1977). На працягу шматлікіх гадоў супрацоўнічаў з інжынерам Пітэрам Райсам. У 1980-я распрацоўваў маштабныя праекты рэканструкцыі прамысловых зон Парыжа, Мілана і Турына. Спраектаваў Культурны цэнтр імя Жан-Мары Тжыбау ў Нумеа (Новая Каледонія). Узначальваў праектаванне міжнароднага аэрапорта Кансай у Осацы (1994) і гіганцкага Музычнага парку ў Рыме (2002), у 1997 годзе пабудаваў будынак для амстэрдамскага музея NEMO. У 1995 годзе быў ганараваны Імператарскай прэміі, праз тры гады — Прытцкераўскай прэміі.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кіёта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Эразма Катэгорыя:Архітэктары Мілана Катэгорыя:Архітэктары Нью-Ёрка Катэгорыя:Архітэктары Парыжа Катэгорыя:Архітэктары Турына Катэгорыя:Архітэктары Генуі Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары ЗША Катэгорыя:Архітэктары Францыі