Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА). Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.
Джузэпэ «Ніна» Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджыёлі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Рэгламент Рашэнне аб правядзенні чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула 1 было прынята FIA ў 1949 годзе па ініцыятыве дэлегата ад Італіі Антоніо Брывіа Сфорцы. Уласна клас Ф1 з’явіўся яшчэ двума гадамі раней пад назвай Формула A і прадугледжваў працоўны аб’ём атмасферных рухавікоў 4500 см3, кампрэсарных — 1500 см3. Гэтыя тэхнічныя патрабаванні дазвалялі прымаць удзел у гонках Формулы 1 аўтамабілям даваеннай распрацоўкі, такім, як «Alfa-Romeo-158» ці «Maserati-4CL», і першапачаткова мелі тэрмін дзеяння да канца 1953 года.
Сістэма налічэння ачкоў пілотам была прама процілеглая тым, што выкарыстоўваліся ў чэмпіянатах свету сярод марак у 1925—1927 гг. і чэмпіянатах Еўропы ў 1935—1939 гг., спадкаемцам якіх па сутнасці і стаў чэмпіянат у класе Формула 1. Раней выкарыстоўвалася сістэма «штрафных» ачкоў, і задачай удзельнікаў было набраць іх як мага менш, а па новым рэгламентам ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы.
Чэмпіёнам, такім чынам, станавіўся гоншчык, які набраў найбольшую колькасць ачкоў. У залік чэмпіянату ішлі чатыры лепшых выніка з сямі этапаў, прычым адным з іх стала амерыканская 500-мільная гонка ў Індыянапалісе — такім чынам FIA зрабіла спробу звесці разам еўрапейскі і амерыканскі аўтаспорт, шляхі якіх да таго часу ўжо паспелі разысціся.
Удзельнікі і каманды У першым Чэмпіянаце Свету ўдзельнічалі 14 каманд (4 завадскія і 10 незалежных) разам з удзельнікамі на ўласных машынах. У гонцы Indianapolis 500 удзельнічалі толькі амерыканскія каманды, канструктары і пілоты. Канфігурацыі шасі, рухавікоў і нумары ўдзельнікаў змяняліся ў рамках асобных этапаў.
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы Alfa Romeo SpA Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8 Хуан Мануэль Фанхіа 1-2, 4-7 Джузэпэ Фарына 1-2, 4-7 Луіджы Фаджыёлі 1-2, 4-7 Рэг Парнл 1 Кансальва Санезі 7 П'ера Таруфі 7 Scuderia Ambrosiana Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 Дэйвід Марэй 1, 7 Дэйвід Хэмпшыр 1, 6 Рэг Парнл 6 T.A.S.O. Mathieson ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 Лэслі Джонсан 1 Пітэр Уолкер ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 Пітэр Уолкер 1 Тоні Ролт 1 Джо Ф'юры Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 Джо Ф'юры 1 Брайан Шоўі-Тэйлар 1 Боб Джэрард ERA ERA B-TypeERA A-Type ERA 1.5 L6 Боб Джэрард 1-2 Automobiles Talbot-Darracq Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Іў Жыро-Кабанту 1, 4-6 Луі Раз'е 1, 4-6 Філіп Этанселен 1, 5 Эжэн Мартан 1, 4 П'ер Левек 5-6 Раймон Саммер 6 Ecurie Belge Talbot-Lago [T26C Talbot23CV 4.5 L6 Джонні Клэс 1-2, 4-7 Officine Alfieri Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 Луі Шірон 1-2, 4, 6-7 Франка Роль 2, 6-7 Энрыка Плятэ Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 Туло де Граффенрыд 1-2, 4, 7 Бірабонгзэ Бхадунэй 1-2, 4, 7 Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 Джо Келлі 1 Джэфры Крослі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 Джэфры Крослі 1, 5 Scuderia Achille Varzi Maserati 4CLT/484CL Maserati 4CLT 1.5 L4 Хасэ Фройлан Гансалез 2, 6 Альфрэда Піан 2 Нелла Пагані 4 Тоні Бранка 4 Horschell Racing Corporation Cooper-JAP Cooper T12 JAP 1.1 V2 Хэры Шэл 2 Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15 Gordini 15C 1.5 L4 Рабер Мазон 2, 6-7 Марыс Трынцін'ян 2, 7 Філіп Этанселен Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 Філіп Этанселен 2, 4, 6-7 Эжэн Шабу 6 Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 Луі Раз'е 2, 7 Анры Луво 7 К'юс Харысан ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6 К'юс Харысан 1-2, 7 Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 Пітэр Уайтхэд 2, 6-7 Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1Ferrari 275 F1Ferrari 375 Ferrari 125 1.5 V12Ferrari 275 3.3 V12Ferrari 375 4.5 V12 Луіджы Вілларэзі 2, 4-5 Альберта Аскары 2, 4-5, 7 Раймон Саммер 2, 4 Дарына Серафіна 7 Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 Пітэр Уайтхэд 4 Scuderia Milano Maserati 4CLT/50 Maserati 4CLT 1.5 L4 Фелічэ Банета 4 Milano-Speluzzi Milano 1 Speluzzi 1.5 L4 7 Maserati-Milano 4CLT/50 Milano 1.5 L4 6 Франка Камоці 7 Ecurie Bleue Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Хэры Шэл 4 Раймон Самер Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Раймон Самер 5, 7 Ecurie Lutetia Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Эжэн Шабу 5 Тоні Бранка Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 Тоні Бранка 5 Шарль Пазі Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Charles Pozzi 6 Луі Раз'е 6 Кліментэ Б'яндэці Ferrari-Jaguar Ferrari 166 S Jaguar XK 3.4 L6 ? Кліментэ Б'яндэці 7 Пауль Піч Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 Пауль Піч 7 Гі Мерэс Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 Гі Мерэс 7 П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 П'ер Левек 7
У спіс не ўключаны каманды і пілоты, якія ўдзельнічалі толькі ў 500 міль Індыянапаліса.
Каляндар У каляндар першага сезона ўвайшлі шэсць асноўных этапаў, плюс гонка «500 міль Індыянапаліса», якая аж да 1960 лічылася часткай чэмпіянату, але за гэты час толькі адзін гоншчык Формулы 1 прыняў у ёй удзел.
Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата 1 IIIrd RAC British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 13 Мая 2 XIe Grand Prix Automobile de Monaco Гран-Пры Манака Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 21 Мая 3 XXXIVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая 4 X Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 4 Чэрвеня 5 XII Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 18 Чэрвеня 6 37e Grand Prix de l’ACF Гран-пры Францыі Reims-Gueux, Рэймс 2 Ліпеня 7 21o Gran Premio d’Italia Гран-Пры Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 3 Верасня
Агляд Чэмпіянату Першы Чэмпіянат Свету прайшоў пад знакам поўнай перавагі аўтамабіляў Alfa Romeo. Аб перавазе гэтых балідаў можа сведчыць той факт, што з 391 кола (2447,6 км) усіх дыстанцый еўрапейскіх этапаў пілоты міланскай каманды былі наперадзе на 384-х колах (2364, 4 км). Гэты паказчык дагэтуль нікім не пераўзыдзены за ўсю доўгую гісторыю Формулы-1.
Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі міланскай каманды — італьянцам Джузэпэ Фарынам і аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Фанхіа.
Гран-Пры Вялікабрытаніі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 2:13:23,6 2 Луіджы Фаджыёлі Alfa Romeo + 2,6 3 Рэг Парнл Alfa Romeo + 52,0 ПП Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 1:50,8 НК Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 1:50,6
13 мая 1950 года на былым ваенным аэрадроме ў Сільверстоўне ў прысутнасці караля Вялікабрытаніі Георга VI і каралевы, а таксама 150000 гледачоў, адбыўся першы Гран Пры Чэмпіянату Свету. Каманда Alfa Romeo, якая ўпэўнена выглядала на гоначных трасах у пасляваенны час, дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў — яе пілоты Джузэпэ Фарына, Хуан Мануэль Фанхіа, Луіджы Фаджыёлі і Рэг Парнл упэўнена занялі першы шэраг стартавага поля. Гэтакі жа пераканаўчы вынік пілоты міланскай каманды паказалі і ў гонцы, акупаваўшы ўвесь подыум — Фарына стаў пераможцам, Фаджолі фінішаваў другім, Парнл трэцім. Не пашанцавала толькі Фанхіа, які за восем колаў да фінішу сышоў з-за спынення рухавіка. З 24-х пілотаў, што стартавалі, 11 даехалі да фініша.
Гран-Пры Манака Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 3:13:18,7 2 Альберта Аскары Ferrari + 1 Кола 3 Луі Шырон Maserati + 2 Колы ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 1:50,2 НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 1:51,0
Пачатак Гран-Пры Манака адзначыўся першым у гісторыі Формулы 1 масавым завалам, у выніку якога сышлі дзевяць пілотаў. На першым крузе Джузэпэ Фарына ў павароце Tabac страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну. Пілот Maserati Хасэ Фройлан Гансалес, які ішоў непасрэдна за ім, не змог пазбегнуць удару. Луіджы Фаджыёлі затармазіў, але гэта прывяло толькі да другой часткі аварыі, у якой прынялі ўдзел яшчэ шэсць пілотаў. Такім чынам, з трох пілотаў Alfa Romeo на трасе ў гэты раз застаўся толькі адзін Хуан Мануэль Фанхіа, якому не пашанцавала ў Сільверстоўне. Аргенцінец па выніках трохгадзіннай гонкі атрымаў упэўненую перамогу, на круг апярэдзіўшы Альберта Аскары, які выступаў у складзе Ferrari.
Індыанапаліс 500 Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Джонні Парсанс Kurtis-Offenhauser 2:46:55,97 2 Біл Холанд Deidt-Offenhauser + 1 Кола 3 Моры Роўз Deidt-Offenhauser + 1 Кола ПП Уолт Фолкнер Kurtis-Offenhauser 4:27,97 НК Джонні Парсанс Kurtis-Offenhauser 1:09,77
Трэцім этапам чэмпіянату афіцыйна лічылася 500-мільная гонка ў Індыянапалісе. Але ніхто з асноўных удзельнікаў чэмпіянату туды не прыехаў (прадэманстраваўшы нежаданне злівацца з амерыканскім аўтаспортам). Гонку выйграў Джоні Парсанс, атрымаўшы восем ачкоў у залік Чэмпіянату Свету. У наступныя гады «Інды» трымалася асабняком, ствараючы вельмі дзіўную сітуацыю ў асабістым заліку.
Парсанс атрымаў за перамогу 9 балаў (8 за перамогу і 1 за найлепшы круг) і ненадоўга зрабіўся прэтэндэнтам на чэмпіёнскі тытул, маючы столькі ж ачкоў, як і Фарына з Фанхіа. У выніку Парсанс фінішаваў шостым у асноўным заліку пілотаў у канцы сезона з 9 баламі за адзіны этап. Таксама Парсанс належыць да групы трох пілотаў, што выйгралі сваю дэбютную гонку ў Чэмпіянаце Формулы-1 (першым быў Фарына на Брытанскім гран-пры 1950 года, а трэцім Джанкарла Багеці на гран-пры Францыі 1961 года).
Гран-Пры Швейцарыі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 2:02:53,7 2 Луіджы Фаджыёлі Alfa Romeo + 0,4 3 Луі Раз'е Talbot-Lago + 1 Кола ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:42,1 НК Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 2:41,6
Тры гоншчыка Alfa Romeo зноў панавалі на трасе падчас Гран-Пры Швейцарыі. У выніку перамог Фарына, Фаджолі стаў другім, адстаўшы на 0,4 с, а вось Фанхіа, як і ў Сільверстоўне, не пашанцавала — яго спыніла паломка рухавіка. Сышлі і абодва гоншчыка Ferrari, а трэцяе месца заняў Раз’е, які скарыстаўся сходам Фанхіа.
У Швейцарскім гран-пры таксама прымаў удзел матагоншчык Нэла Пагані, для якога нэта быў першы і апошні гран-пры ў Формуле. Дагэтуль італьянец паспяхова выступаў у Матацыклетных гран-пры. Пагані скончыў гонку на сёмай пазіцыі.
Гран-Пры Бельгіі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:47:26,0 2 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo + 14,0 3 Луі Раз'е Talbot-Lago + 2:19,0 ПП Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 4:37,0 НК Джузэпэ Фарына Alfa Romeo 4:34,1
Да Бельгійскага этапа дабараліся толькі 14 улзельнікаў. Шмат прыватных гоншчыкаў зняліся з гран-пры з-за высокіх коштаў. У асноўным да этапа даехалі ўсе лідары з Alfa Romeo, Ferrari і Talbot-Lago.
Фанхіа выйграў пяты этап, які адбыўся ў Бельгіі. Фаджолі зноў заняў другое месца, а трэцім стаў Раз’е. Лідар чэмпіянату, стартаваўшы з поўл-пазіцыі, фінішаваў толькі чацвёртым, з-за праблем з трансмісіяй пад канец гонкі. Некаторую інтрыгу ў гонку ўнёс Раймон Самер на Talbot, які лідараваў пяць колаў пасля таго, як гоншчыкі Alfa Romeo наведалі боксы для дазапраўкі. Але француз вымушаны быў спыніць барацьбу — згарэў рухавік на яго аўтамабілі.
Гран-Пры Францыі Пазіцыя Пілот Канструктар Час 1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:57:26,0 2 Луіджы Фаджыёлі Alfa Romeo + 25,7 3 Пітэр Уайтхэд Ferrari + 3 Колы ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:30,6 НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo 2:35,6