Яблыня ляснаяДикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил., або яблыня дзікая — С. 451. (Málus sylvéstris) — від яблыні. Доўгі час лічылася, што менавіта яна была родапачынальніцай . Аднак па ДНК-аналізу ўстаноўлена, што вядомыя 2500 сартоў яблыні дамашняй паходзяць ад Velasco R., Zharkikh A., Affourtit J. et al., The genome of the domesticated apple (Malus × domestica Borkh.) Nature Genetics, 2010, 42, 10, 833.

Батанічнае апісанне

Агульная характарыстыка

Дрэва 10-15 м вышынёй, радзей высокі куст ад 3 да 5 метраў вышынёй. Ствол пакрыты светлай або бурай карой, што трэскаецца лускамі. Крона шчыльная, шарападобная, раскідзістая. галіны шараватыя. Парасткі аліўкава-зялёныя ці цёмна-карычневыя, з калючкамі або без іх.

Лісце Лісце (1,5-12 см даўжынёй, 1,2-7 см шырынёй) з абодвух бакоў голае, з верхняга боку ярка-зялёнае, бліскучае, з ніжняга — бледна-зялёнае, чарговае шырока- або даўгаватаяйкападобнае, радзей шырокаэліптычнае ці амаль круглявае, да верхавіны востраканцовае, ля асновы закругленае або паступова звужанае ў клінаваты тронак, па краі дробназубчастае або двойчы пілавата-зубчастае, маладыя лісты маюць па жылках густы пух, рана ападае.

Кветкі

У красавіку-маі з’яўляюцца ружавата-белыя даволі буйныя кветкі дыяметрам да 4 см, у малакветкавых парасонападобных суквеццях, сабраныя на скарочаных парастках, кветаножкі злёгку апушаныя. Кветкі правільныя з двайным калякветнікам, пяцічленныя. Чашалісцік абвострана-трохкутны, адагнуты вонкі. Пялёсткі белыя або ружовыя (да 2 см даўжынёй), тычачак шмат, песцік адзін, завязь ніжняя.

Плады

Плады шарападобныя або круглява-яйкападобныя, дробныя (1,8-2,5 см у дыяметры), жоўта-зялёныя з плямай чырвонага колеру з сонечнага боку, часам чырванаватыя, горка-кіслага і церпкага смаку, сядзяць на кароткіх пладаножках, ядомыя. Насенне карычневае, бліскучае, утрымлівае слабаатрутны амігдалін. Пладаносіць у верасні.

Распаўсюджанне і экалогія

Прыродны арэал яблыні лясной — ад Цэнтральнай Еўропы да Пярэдняй Азіі, прычым паўднёвая і ўсходняя межы арэала дакладна не вызначаны. У Альпах яблыня лясная сустракаецца да вышыні 1100 м над узроўнем мора. У Беларусі сустракаецца рэдка.

Яблыня лясная аддае перавагу заліўным лугам і памежным з лесам сырым мясцовасцям. Яна расце ў другім ярусе змешаных і лісцяных лясоў, на ўзлесках, па хмызняках, рассеяна ў пойменных лясах, у жывых загарадзях, на свежай багатай пажыўнымі рэчывамі гліністай і камяністай глебе. Часам адзінкавыя экзэмпляры працягваюць расці на палях і ў сухадольных лясах. Ценевынослівая, марозаўстойлівая расліна.

Значэнне і ўжыванне

Харчовая, меданосная, лекавая, драўняная, таніданосная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна.

Плады дзікай яблыні прыдатныя ў ежу ў свежым выглядзе толькі пасля доўгага ляжання. Выкарыстоўваюць іх у асноўным сушанымі і для перапрацоўкі.

Плод-кісліца — матэрыял для фруктова-ягаднага вінаробства, сокі іх лёгка бродзяць, хутка асвятляюцца, а віны маюць высокія смакавыя ўласцівасці і водар. Яблычныя віны выкарыстоўваюць для вырабу воцату.

З яблыкаў рыхтуюць высакаякаснае яблычнае цеста, якое з’яўляецца паўфабрыкатам для кандытарскіх вырабаў. Плады кансервуюць. З іх вырабляюць сокі, сіропы, сідр, жэле, мармелад, пасцілу і да т. п. Багатыя дубільнымі рэчывамі плады выкарыстоўваюць, каб надаць варэнню пікантны водар.

Плады лясной яблыні ўтрымліваюць цукры (8-10 %), яблычную, вінную і цытрынавую кіслаты (1-2,4 %), дубільныя рэчывы, пекціны, азоцістыя і аміячныя злучэнні, мінеральныя рэчывы (кальцый, жалеза, фосфар).

Дзікарослыя яблыкі ўтрымліваюць удвая больш вітамінаў, чым яблыкі культурных сартоў (да 80 мг%), у іх склад уваходзяць правітамін А , вітамін В2 , эфірны алей, які дае прыемны водар не толькі свежым яблыкам, але і прадуктам іх перапрацоўкі. Яны маюць і фітанцыдныя ўласцівасці. Насенне дзікай яблыні выкарыстоўваюць для вырошчвання прышчэпаў і пасадачнага матэрыялу.

Яблыня лясная — каштоўны вясновы меданос і пылканос, што стварае падтрымліваючы ўзятак. За кошт яблыні пчолы назапашваюць вялікія запасы пяргі. Меданоснасць 18-20 кг з 1 га.

У народнай медыцыне свежыя плады выкарыстоўваюць для рэгулявання дзеяння страўнікавага тракту. Сок або сідр ўжываюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пладовае цеста і пюрэ — выдатны дыетычны прадукт.

Драўніна яблыні ядравая, чырванавата-бурая, трывалая, цвёрдая, з яе вырабляюць такарныя і сталярныя вырабы. Кара яблыні змяшчае дубільныя і фарбавальныя рэчывы, у сумесі з дае жоўтую фарбу.

Яблыня лясная мае такія дэкаратыўныя формы: ніцую з багатымі кветкамі, махровую, залацістую і чырванаплодную.

Рэкамендуецца для груп, невялікіх курцін і жывых платоў. Стойкая супраць дыму і газаў, вытрымлівае абразанне. Засухаўстойлівасць і здольнасць вытрымліваць засоленыя глебы ставіць яблыню лясную ў шэраг каштоўных пладовых парод — спадарожнікаў для полеахоўнага лесаразвядзення, для аблясення яроў, ахоўных насаджэнняў уздоўж дарог і арашальных каналаў.

Птушкі выкарыстоўваюць дрэва для гнездавання.

Добрая марозаўстойлівасць дрэва дазваляе выкарыстоўваць яго для скрыжавання ў селекцыі яблынь.

Збор, перапрацоўка і захоўванне

Збіраюць дзікія яблыкі ў стадыі спеласці, тэхніка збору залежыць ад далейшага выкарыстання пладоў. Для працяглага захоўвання іх асцярожна зрываюць з дрэў і кладуць у драўляную тару. Захоўваюць у халодных памяшканнях пры нулявой тэмпературы. Тэрмін захоўвання два-пяць месяцаў. Для тэхнічнай перапрацоўкі яблыкі падтрасаюць на палотны, затым сартуюць, складаюць у драўляныя скрыні і адпраўляюць на пункты перапрацоўкі.

Сушаць яблыкі ў дымавых сушылках пры тэмпературы 60° або на сонцы. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі вагой 25-50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.

Літаратура

, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Катэгорыя:Яблыня Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дрэвы