Нацыянальны Кангрэс Аргенціны () — заканадаўчы орган (парламент) Аргенціны.

Выбары ў кангрэс адбываюцца прамым галасаваннем. Парламент абнаўляецца часткамі (палова Палаты Дэпутатаў і траціна Сената) кожныя два гады. Колькасць абранняў на пасаду дэпутата ці сенатара неабмежавана.

Кангрэс праводзіць сесійныя пасяджэнні з 1 сакавіка па 30 лістапада кожнага года, але прэзідэнт можа склікаць пазачарговыя сесіі для разгляду канкрэтнага пытання або працягваць бягучыя.

Зала пасяджэнняў Нацыянальнага Кангрэса знаходзіцца ў Палацы Кангрэса ў горадзе Буэнас-Айрэс і на плошчы Кангрэсу, якая знаходзіцца на заходнім канцы Майскай вуліцы, якая вядзе да Майскай плошчы, дзе размешчана Каса-Росада — рэзідэнцыя Прэзідэнта Аргенціны.

Склад Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат: Верхняя палата — Сенат. Ніжняя палата — Палата Дэпутатаў.

Аргенціна Катэгорыя:Палітыка Аргенціны