Со́баль (Martes zibellina) — млекакормячае роду сямейства .

Даўжыня цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма.

Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геаграфічных форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На тэрыторыі Беларусі трапляўся да XVI стагоддзя, вынішчаны.

Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы).

Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.

Літаратура

Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Дзічына Катэгорыя:Жывёлы на манетах Катэгорыя:Жывёлы на марках