Ві́ка касматая, Віка азімая, Гарошак касматы (Vicia villosa) — аднагадовая травяністая расліна роду гарошак сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Сцябло кусцістае, апушанае, даўжынёй да 2 м, палягае. Кветкі сіне-фіялетавыя, чырвона-фіялетавыя ў гронках. Плод — шырокі кароткі струк.

Значэнне і выкарыстанне

Культывуецца з канца XIX ст. Кармавая расліна. Высяваецца на зялёны корм разам з азімым жытам. Пасля скошвання або страўлівання хутка адрастае і дае другі, часам трэці ўкос. Добра расце на лёгкіх супясчаных глебах.

Галерэя пылку

Літаратура Рабцэеіч Г. Віка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі Горошек мохнатый — Vicia villosa — Описание таксона // Плантариум. Определитель растений on-line Вика. Растение // BioFile.ru Vicia villosa Roth — Горошек мохнатый, вика мохнатая // Праект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения»

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1793 годзе