Паўднё́ваамерыка́нская дрэдно́ўтная го́нка — гонка ўзбраенняў паміж Аргенцінай, Бразіліяй і Чылі, якая пачалася ў 1907 годзе. Падставай да абвастрэння ваенна-марскога суперніцтва стаў заказ Бразіліяй у Вялікабрытаніі трох дрэдноўтаў, якія на той момант уяўлялі сабой найноўшы клас буйных надводных караблёў і валодалі найбольшай агнявой моцай. Аргенціна-чылійская гонка ўзбраенняў (1887—1902 гады), якая супала з падзеннем бразільскай манархіі і агульнай нестабільнасцю ў краіне, паставіла бразільскі флот у становішча, у якім ён саступаў супернікам і якасна, і па танажу. У 1904 бразільскія палітыкі ўпершыню паставілі пытанне аб узмацненні нацыянальнага флоту, пераследуючы агульную мэту вывесці Бразілію ў лік сусветных дзяржаў. У канцы 1905 года былі заказаны тры браняносцы, аднак заказ быў адменены ў 1906 годзе, неўзабаве пасля таго, як Вялікабрытанія пабудавала «Дрэдноўт», які стаў рэвалюцыйным. Замест браняносцаў на англійскіх стапелях былі закладзены корпусы двух бразільскіх дрэдноўтаў тыпу «Мінас Жэрайс» з разлікам на пабудову ў будучыні яшчэ аднаго.

Аргенціна і Чылі датэрмінова спынілі дзеянне пагаднення аб абмежаванні марскіх ўзбраенняў, заключанага ў 1902 годзе, і заказалі па два караблі ўласных тыпаў: для Аргенціны будавалі ў ЗША, чылійскі — у Брытаніі. Тым часам будаўніцтва трэцяга бразільскага дрэдноўта — «Рыа-дэ-Жанейра» — было адменена на карысць яшчэ больш магутнага карабля. Праект апошняга некалькі разоў пераглядаўся ў ходзе пабудовы, але ўжо пасля канчатковага зацвярджэння праекта ў бразільскім урадзе зразумелі, што новы карабель будзе саступаць супердрэдноўтам, якія з'явіліся к таму часу. Недабудаваны «Рыа-дэ-Жанейра» быў выстаўлены на таргі і неўзабаве прададзены Асманскай імперыі. Замест яго планавалі пабудаваць на верфі Армстранга супердрэдноўт «Рыачуэла», аднак Першая сусветная вайна, якая пачалася неўзабаве, перашкодзіла ажыццявіць гэты план: брытанскія суднабудаўнікі спынілі работы па замежных заказах і засяродзілі намаганні на патрэбах Каралеўскага флоту. Абодва чылійскія дрэдноўты былі выкуплены Вялікабрытаніяй і ўвайшлі ў склад яе ваеннага флоту. Два аргенцінскія караблі, якія будаваліся ў нейтральных Злучаных Штатах, былі перададзены заказчыку ў 1915 годзе.

Першая сусветная вайна палажыла канец паўднёваамерыканскай дрэдноўтнай гонцы. Шматлікія пасляваенныя планы па мадэрнізацыі флатоў трох краін часам уключалі куплю дрэдноўтаў, аднак ні адзін з такіх планаў не ажыццявіўся. Адзіным выключэннем стала купля Чылі аднаго з тых двух лінкараў, якія будаваліся да вайны ў Вялікабрытаніі па чылійскаму заказу, а падчас вайны служылі ў брытанскім Каралеўскім флоце. Такім чынам, «Альмірантэ Латорэ» стаў адзіным дрэдноўтам, які папоўніў флаты паўднёваамерыканскіх краін пасля Першай сусветнай вайны.

Гістарычная даведка Аргенціна-чылійская тэрытарыяльная спрэчка

Пачынаючы з 40-х гадоў XIX стагоддзя аргенціна-чылійскія адносіны азмрочваліся спрэчкай з-за Патагоніі — шырокай тэрыторыі, размешчанай на паўднёвым ускрайку мацерыка. У 1872 і 1878 гадах абстаноўка некалькі разоў абвастралася пасля таго, як чылійскія ўлады затрымлівалі караблі, якія мелі аргенцінскую ліцэнзію на права дзейнічаць у водах Патагоніі. У адказ Аргенціна захапіла ў 1877 г. амерыканскае судна, якое мела чылійскую ліцэнзію. У лістападзе 1878 г. гэты выпадак ледзь не прывёў да вайны, калі Аргенціна ўвяла на Рыа-Санта-Крус эскадру ваенных караблёў. Чылійцы адказалі тым жа, аднак вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы міжурадаваму пагадненню, якое спешна падпісалі. Некалькі наступных гадоў абедзве дзяржавы былі занятыя іншымі праблемамі: Аргенціна заваёўвала пустыню, а Чылі ваявала з Перу і Балівіяй за радовішчы салетры. Тым не менш, да пачатку 1890-х Аргенціна і Чылі зноў аказаліся ўцягнутыя ў гонку марскіх ўзбраенняў.

Абедзве краіны размясцілі заказы на брытанскіх верфях. У 1887 г. чылійскі ўрад выдзеліў 3 129 500 фунтаў для флоту, ядро якога ў той час складалася з састарэлых батарэйных браняносцаў «Альмірантэ Кахрэйн» і «Бланка Энкалада», пабудаваных у 1870-я гады. Чылійцы мелі намер пабудаваць браняносец , два бранепалубныя крэйсеры і дзве мінаноскі; кілі ўсіх караблёў заклалі ў 1890 годзе. Аргенціна неадкладна адказала на чылійскі выклік, заказаўшы пабудову . Гонка не слабела на працягу ўсяго дзесяцігоддзя — ёй не перашкодзіла нават разбуральная . З 1890 па 1895 год абедзве суперніцы працягнулі заказваць новыя крэйсеры. У 1895 г. Аргенціна паўплывала на гонку, набыўшы ў Італіі браняносны крэйсер «Гарыбальдзі». Чылі адказала заказам браняноснага крэйсера «О'Хігінс» і шасці мінаносак; Аргенціна заказала ў Італіі яшчэ адзін крэйсер, а пазней — яшчэ два.

У 1899 годзе краіны паспяхова разабраліся з памежнымі спрэчкамі аб Пуна-дэ-Атакама і часова зменшылі ваенна-марское саперніцтва, аднак ужо ў 1901 годзе працягнулі нарошчваць сілы. Аргенціна заказала ў Італіі два браняносныя крэйсеры тыпу «Рівадавія», у адказ Чылі заказала ў Вялікабрытаніі два браняносцы тыпу . У маі 1901 г. аргенцінцы падпісалі з італьянскай фірмай «Ансальда» дагавор аб намеры набыць два браняносца. Сітуацыя, якая склалася, выклікала занепакоенасць брытанскага ўрада, бо вайна пагражала шырокім камерцыйным інтарэсам Брытаніі ў рэгіёне. Неўзабаве брытанскія прадстаўнікі пачалі перамовы з абодвума бакамі канфлікту. 28 мая 1902 года былі падпісаны тры пакты. Трэці пакт прадугледжваў абмежаванне гонкі марскіх ўзбраенняў: абедзве краіны абавязваліся не заказваць на працягу пяці гадоў новыя караблі, не паведаміўшы пра гэта другому боку за восем месяцаў. Каралеўскі флот Вялікабрытаніі набыў два чылійскія браняносцы, а японскі флот — два аргенцінскія браняносныя крэйсеры; будаўніцтва аргенцінскіх браняносцаў было адменена. Аргенцінскія браняносныя крэйсеры «Гарыбальдзі» і «Пуэйредон», а таксама чылійскі браняносец «Капітан Прат» былі дэмілітарызаваны: з караблёў знялі артылерыю.

Заняпад і адраджэнне бразільскага флоту

Рэвалюцыя 1889 г., якая скінула імператара Педру II, і паўстанне флоту ў 1893—1894 гадах прывялі да заняпаду ваенна-марскіх сіл Бразіліі. У той жа час флаты Аргенціны і Чылі, абмежаваныя заключанымі пагадненнямі, значна пераўзыходзілі бразільскі флот як якасна, так і колькасна, нягледзячы на тое, што насельніцтва Бразіліі было ў тры разы большым за насельніцтва Аргенціны і амаль у пяць разоў — за Чылі. Бразільскі флот быў укамплектаваны людзьмі толькі на 45% ад штату, прынятага ў 1896 годзе, а самымі сучаснымі яго браніраванымі караблямі былі два невялікія караблі берагавой абароны, пабудаваныя ў 1898 годзе.

Попыт на каву і пачатку 1900-х спрыялі добраму папаўненню бразільскага бюджэту. Адначасова з гэтым частка багатых бразільцаў пажадала дамагчыся для краіны сусветнага статусу магутнай дзяржавы. Падобнае становішча было б немагчыма без наяўнасці ў краіны моцнага флоту. У канцы 1904 Нацыянальны кангрэс Бразіліі прыняў вялікую праграму закупкі караблёў, аднак прайшло яшчэ два гады перш, чым хаця б адзін з іх быў закладзены.

Палітыкі падзяліліся на дзве фракцыі: прыхільнікі адной жадалі пабудаваць невялікі флот з буйных караблёў (іх падтрымлівала брытанская фірма Armstrong Whitworth), прыхільнікі другога — вялікі флот з невялікіх караблёў. Спачатку другая фракцыя пераважала. 30 снежня 1905 г. быў прыняты закон № 1452, згодна з якім на будаўніцтва караблёў выдзялялася 4 214 550 фунтаў, з якіх 1 685 820 — у 1906 годзе. З'явіўся заказ трох невялікіх браняносцаў, трох браняносных крэйсераў, шасці эсмінцаў, дванаццаці мінаносцаў, трох падводных лодак і двух рачных манітораў. Нягледзячы на адмену пабудовы браняносных крэйсераў ў мэтах эканоміі, 23 ліпеня 1906 г. марскі міністр заказаў фірме Armstrong Whitworth пабудову трох браняносцаў.

Брытанскі пасол у Бразіліі быў супраць павелічэння флоту нават пры ўмове пабудовы яго ў Брытаніі, бо лічыў, што гэта вельмі марнатраўная справа прывядзе да абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне і пагоршыць аргенціна-бразільскія адносіны. Амерыканскі пасол таксама быў занепакоены сітуацыяй і накіраваў у Дзяржаўны дэпартамент ЗША каблаграму, у якой папярэдзіў аб магчымай дэстабілізацыі абстаноўкі і пачатку поўнамаштабнай гонкі марскіх ўзбраенняў. Прэзідэнт ЗША Тэадор Рузвельт паспрабаваў дыпламатычнымі сродкамі прымусіць Бразілію да адмены планаў па павелічэнню флоту, аднак пацярпеў няўдачу. Уплывовы барон Рыа-Бланка адзначыў, што прыняцце прапаноў амерыканцаў было б раўназначна прызнанню Бразіліі такой жа слабай, як і Куба, найноўшая канстытуцыя якой дапускала ўмяшанне Злучаных Штатаў. Новы прэзідэнт Бразіліі, Афонсу Пена, падтрымаў планы па павелічэнню флоту і заявіў пра гэта ў пасланні Нацыянальнаму кангрэсу ў лістападзе 1906 года. На яго думку, новыя караблі павінны былі папоўніць нядаўнія страты флоту, роўна як і замяніць састарэлыя.

Пачатак гонкі: Бразілія закладвае дрэдноўты

10 лютага 1906 года на брытанскай каралеўскай верфі ў Портсмуце спусцілі на ваду . Гэты магутны карабель, пабудаваны ў рэкордны тэрмін, адным сваім з'яўленнем зрабіў усё браняносцы свету састарэлымі. Бразільцы, даведаўшыся пра «Дрэдноўт», адмянілі заказ на пабудову браняносцаў, якія к таму часу ўжо былі закладзены, і перагледзелі план будаўніцтва. Згодна з новым планам бразільскі флот павінны былі папоўніць тры дрэдноўты (будаўніцтва трэцяга карабля павінна было пачацца пасля спуску першага), тры крэйсеры-скаўты (пазней заказ скарацілі да двух — тып «Байя»), пятнаццаць эскадраных мінаносцаў (скарацілі да дзесяці — тып «Пара»), тры падводныя лодкі (тып F 1) і дзве плаўбазы падводных лодак (пабудавана толькі адна — «Сеара»). Абноўлены план атрымаў шырокую падтрымку ў прэсе і палітычных колах; Сенат прыняў яго амаль аднагалосна. Марское міністэрства, якое ў той час узначальваў прыхільнік вялікіх караблёў Александрына Фарыу дэ Аленсар, паставілася да змен таксама добразычліва. Акрамя таго, кошт новай марской праграмы не выходзіў за рамкі зацверджанага бюджэту, бо павелічэнне танажу кампенсавалася адмовай ад пабудовы браняносных крэйсераў і памяншэннем колькасці эсмінцаў. Закладзеныя раней браняносцы пачалі разбіраць на стапелі 7 студзеня 1907 г., а праект трох дрэдноўтаў быў зацверджаны 20 лютага . Ужо ў сакавіку газеты паведамілі аб заказе караблёў, аднак на справе заказ на тры дрэдноўты і два крэйсеры быў размешчаны ў жніўні 1907"The Large Order for Foreign Battleships, " Times (London), 28 August 1907, 8f;. Аплата будаўніцтва праводзілася праз банкаўскі дом Ротшыльдаў, які дзеля ўласных камерцыйных інтарэсаў выступаў актыўным лабістам пабудовы дрэдноўтаў.

Заказ Бразіліяй караблёў, пра якія сучаснікі казалі як пра «самыя магутныя ў свеце», супаў з аналагічнымі заказамі, зробленымі іншымі дзяржавамі"The Mystery of the Great Brazilian Dreadnoughts, " World’s Work, 10867.. Бразілія стала трэцяй краінай, якая заклала дрэдноўты. Першай была Вялікабрытанія, якая збудавала «Дрэдноўт» і заклала караблі , другой — ЗША, якія будавалі дрэдноўты . Для Бразіліі гэта азначала, што яна апярэдзіла такія марскія дзяржавы, як Францыя, Германская імперыя, Расійская імперыя і Японія. Дрэдноўты хутка здабылі прэстыжны статус — заказ і пабудова такіх караблёў павышалі міжнародны прэстыж дзяржавы.

Газеты і часопісы усяго свету пісалі пра тое, што Бразілія, якая раней не мела прыкметнай геапалітычнай ролі, — усяго толькі пасрэднік, які прадасць пабудаваныя караблі іншай дзяржавеMartins, A marinha brasileira, 144-50; Martins, «Colossos do mares», 77; Mead, "Reaction, " 238; "The Mystery of the Great Brazilian Dreadnoughts, " World’s Work, 10867; "British-Brazilian Warships, " Navy, 11; "The Warships for Brazil, " Times (London), 14 July 1908, 8c; "The Brazilian Battleships, " Japan Weekly Mail, 5 September 1908, 288.. Многія амерыканскія, англійскія і нямецкія публікацыі сцвярджалі, што караблі будуць выкуплены Вялікабрытаніяй, Японіяй, Германскай імперыяй ці ЗША.