Мурагі́ — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Заазер'е.
Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Найбольшая глыбіня 19,4 м. Плошча вадазбору 102 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй да 36 м, прарэзаныя ярамі. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно возера каля берагоў пясчанае, глыбей выслана ілам. Возера праточнае. Упадаюць ручаі. Працякае рака Ушача і злучае Мурагі з возерам Тартак.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна