Дыяцэзія Печа (, ) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Венгрыі з цэнтрам у горадзе Печ. Уваходзіць у склад мітраполіі Калача-Кечкемет.
Дыяцэзія заснавана напачатку XI стагоддзя ў перыяд хрысціянізацыі Венгрыі. Лацінская назва дыяцэзіі , літаральна «дыяцэзія Пяці Цэркваў» узыходзіць да старадаўняй назвы Печа — «Пяць цэркваў».
Паводле даных на 2004 год у дыяцэзіі налічвалася 401 000 каталікоў (64,6 % насельніцтва), 132 святара і 206 прыходаўСтатыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org. Кафедральным саборам дыяцэзіі з'яўляецца сабор Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Печы, які мае статус малой базілікі. З 2011 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Дзьёрдзь Удвардзі ().
Ардынарыі Ёжэф Кірай (József Király) 1808 −1825 Ігнац Сепешы дэ Недзьеш (Ignác Szepesy de Négyes) 1828—1838 Янаш Шчытоўскі (János Scitovszky) 1839—1849 Дзьёрдзь Гірк (György Girk) 1853—1868 Жыгманд Ковач (Zsigmond Kovács) 1869—1877 Нандар Дуланскі (Nándor Dulánszky) 1877—1896 Самуэль Хецьеі дэ Эадэм (Sámuel Hetyey de Eadem) 1897—1903 Дзьюла Зіці (Gyula Zichy) 1905—1925 Ферэнц Віраг (Ferenc Virág) 1926—1958 Ферэнц Рогач (Ferenc Rogacs) 1958—1961 Ёжэф Чэрхаці (József Cserháti) 1969—1989 Міхай Маер (Mihály Mayer) 1989—2011 Дзьёрдзь Удвардзі (György Udvardy) 2011 -
Гл. таксама Каталіцтва ў Венгрыі
Спасылкі Афіцыйны сайт дыяцэзіі Статыстыка на gcatholic.com Статыстыка дыяцэзіі на catholic-hierarchy.org
Печа