Беразня́нскае — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Церахі, за 7 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Бычыха.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,14Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км. Найбольшая глыбіня возера 3,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 1,3 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, усходнія спадзістыя вышынёй 2—3 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае.
Літаратура
Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области// Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Усвячы Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры