Куэва-дэ-лас-Манас ( — Пячора рук) — пячора на поўдні Аргенціны (правінцыя Санта-Крус), у даліне ракі Пінтурас. Аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вядома археалагічнымі і палеанталагічнымі знаходкамі ў ёй, найперш насценнымі малюнкамі і негатыўнымі выявамі чалавечых рук, найстарэйшыя з якіх датуюць 9-м тысячагоддзем да н. э. Пячора доўгі час была населена людзьмі, продкамі індзейцаў Патагоніі. Апошнія малюнкі датуюць 1-м тысячагоддзем нашай эры. Фарбы, якімі выкананы малюнкі, мінеральнага паходжання. Для вызначэння ўзросту малюнкаў выкарыстоўвалі знойдзеныя ў пячоры касцяныя трубачкі, праз якія фарбы ў свой час наносілі на сцяну.

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аргенціне Катэгорыя:Палеаіндзейцы Катэгорыя:Пячоры паводле алфавіта Катэгорыя:Пячоры Аргенціны Катэгорыя:Петрогліфы Паўднёвай Амерыкі