Мал (? — каля 946) — князь драўлян 1-й паловы X ст.

Біяграфія Паводле Васіля Тацішчава, Іаакімаўскі летапіс называў Мала «князем драўлянскім, сынам Ніскініным». Драўляне з 914 года былі залежныя ад Кіева, цэнтральным іх горадам быў Іскарасцень.

У 945 годзе кіеўскі князь Ігар, ужо сабраўшы даніну з драўлян, вырашыў узяць яе яшчэ раз, але асноўную частку адправіў ужо ў Кіеў. Драўляне ўзнялі паўстанне, узначаленае Малам, войска Ігара разбіта, а самога яго прывязалі да дзвюх бяроз, якія выпраміўшыся разарвалі яго на дзве часткі. Ігара, паводле звычаю, пахавалі як належыць князю, а над магілай насыпалі курган. Бліжэйшае сяло ад Ігаравай магілы пазней называлася Магільна (цяпер Паліскэ).

Паводле «Аповесці мінулых гадоў» драўляне паспрабавалі ажаніць Мала з удавой Ігара Вольгай, але ўсе паслы былі забіты, а сама Вольга жорстка расправілася з забойцамі мужа. Іскарасцень быў спалены, а драўлянскія старэйшыны ўзяты ў палон. Магчыма, сярод іх быў і Мал. Магчыма ад яго названы горад Малын у сучаснай Жытомірскай вобласці Украіны.

Дзеці Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Уладзіміра, і Дабрыня. Хаця і нявольныя, але былі прыдворнымі Вольгі і Святаслава і дасягнулі значных вышынь у арыстакратычнай іерархіі. Дабрыня разам з Уладзімірам быў адпраўлены ў Ноўгарад, туды адпраўлена і Малуша. Ад Дабрыні паходзіць баярскі род, які гісторыкі пазней назвалі Любячанінамі, бо летапіс называе бацькам Малушы Малка Любячаніна. У былінах Дабрыня называецца імем па бацьку Мікіціч і «селянінавічам».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Довідник з історії України. За ред. І.Підкови та Р.Шуста.- К.: Генеза, 1993. Анатолий Маркович Членов. По следам Добрыни Іскоростень

Катэгорыя:Постаці Русі Катэгорыя:Князі драўлянскія Катэгорыя:Кіраўнікі ўсходніх славян да Рурыкавічаў Катэгорыя:Князі Русі Катэгорыя:Любячаніны