Мацвей Рыгоравіч Вайнруб (, г. Барысаў — , г. Кіеў) — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі 1 — га Беларускага фронту, гвардыі генерал-лейтэнант танкавых войскаў. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй.

Малодшы брат Героя Савецкага Саюза Яўсея Рыгоравіча Вайнруба.

У 1924—1929 гадах працаваў шкловыдзімальнікам на Барысаўскім хрусталёвым заводзе.

У 1927 годзе скончыў 2 курса рабфака.

Служба ў Чырвонай Арміі да Вялікай Айчыннай вайны

У Чырвонай Арміі з 1929 года.

У 1931 годзе скончыў Беларускую аб'яднаную ваенную школу.

У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе.

Вялікая Айчынная вайна Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і 1-га Беларускага франтоў. Камандаваў танкавым палком. У якасці камандуючага бранетанкавымі сіламі 62-й арміі і намесніка камандарма В. І. Чуйкова Мацвей Рыгоравіч Вайнруб ярка праявіў сябе ў абароне Сталінграда. У ходзе Сталінградскай бітвы падраздзяленні пад яго камандаваннем не дапусцілі гітлераўцаў да Цэнтральнай чыгуначнай станцыі, а затым спынілі наступ фашысцкіх войскаў на гэтым участку фронту, ён асабіста кіраваў атакай на «Дом спецыялістаў»«Полем боя становится город» — глава з кнігі Крылова Мікалая Іванавіча «Сталинградский рубеж».

Камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі (1-ы Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб асабліва вызначыўся падчас Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі, калі ён умела кіраваў баявымі дзеяннямі рухомай танкавай групы па прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне даручанымі войскамі і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Вайнрубу Мацвею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5175).

Пасля вайны Пасля вайны генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб быў прызначаны намеснікам камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай.

У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, а ў 1956 годзе завочна — Новасібірскі індустрыяльны інстытут.

З 1970 года генерал-лейтэнант Мацвей Рыгоравіч Вайнруб — у адстаўцы. Жыў у сталіцы Украіны — горадзе-героі Кіеве. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі.

Памёр 14 лютага 1998 года. Пахаваны ў Кіеве на Соўскіх могілках.

Памяць

ПомнікПомнік на Соўскіх могілках на Соўскіх могілках у горадзе–герое Кіеве У 2010 годзе Поштай Украіны выпушчаны мастацкі канверт, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мацвею Вайнрубу. У Барысаве ў гонар Мацвея Вайнруба і яго брата Яўсея названа вуліца — вуліца Братоў Вайнрубаў. 5 мая 2013 года ў горадзе Ашдодзе (Ізраіль) адкрыты помнік двум родным братам — танкістам, яўрэям, Героям Савецкага Саюза Мацвею Рыгоравічу і Яўсею Рыгоравічу ВайнрубамВ Ашдоде открыли обелиск братьям-героям .

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 5175 (6 красавіка 1945 года) Два Ордэна Леніна Чатыры Ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені Ордэн Суворава 2-й ступені Ордэн Кутузава 2-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Два Ордэна Чырвонай Зоркі Медалі Замежныя ордэны

Ганаровы званні Ганаровы грамадзянін Валгаграда (15 студзеня 1993 года) Ганаровы грамадзянін горада Барысава (Беларусь) Ганаровы грамадзянін горада Познані (Польшча)

Сачыненні Эти стальные парни. Повесть о пережитом. — Киев: Молодь, 1972. Однополчане. — Киев, 1982. Фронтовые судьбы. — Киев, 1985.

Спасылкі

«Здесь родились Вайнрубы»  — на сайце «Rosenbloom» Они сражались за Родину  — на сайце «Еврейский обозреватель» Сайт адміністрацыі Валгаграда

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барысава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Валгаграда Катэгорыя:Пахаваныя на Соўскіх могілках