Франчэска да Рыміні оp.25 — аднаактавая опера ў двух карцінах з пралогам і эпілогам, напісаная С. В. Рахманінавым у 1904—1905 гг.Рахманинов С. Опера «Франческа да Римини» па драматычнаму эпізоду пятай песні з Боскай камедыі Дантэ Аліг’ерыОпера Рахманинова «Франческа да Римини»Опера Рахманинова «Франческа да Римини». Лібрэта М. І. Чайкоўскага. Прэм'ера оперы адбылася ў Вялікім тэатры 24 студзеня (11 студзеня па старому стылю) 1906 года пад кіраўніцтвам аўтара. У гэтым жа прадстаўленні прагучала іншая аднаактавая опера С. В. Рахманінава «Скупы рыцар»Н. В. Салина. Из воспоминаний «Жизнь и сцена».

Гісторыя стварэння

Гісторыя кахання Франчэскі да Рыміні і Паала натхніла нямала мастакоў, скульптараў, кампазітараў і пісьменнікаў. У 1876 годзе па матывах песні Дантэ П. І. Чайкоўскі напісаў . Опер была напісана велізарная колькасць — больш за дзесяць. Храналагічна першая, аўтарам якой быў італьянскі кампазітар , з’явілася ў 1829 годзе; другая — таксама італьянскага кампазітара  — у 1831 годзе. У 1902 годзе былі створаны опера Э. Ф. Напраўніка і трагедыя Габрыэле Д’Анунцыа. За імі — на той самы сюжэт — рушылі ўслед іншыя. Опера С. Рахманінава стала ў гэтым спісе далёка не першай і — не апошняй. А гэта сведчанне «невычэрпнасці» сюжэту, дзе кожны музыка бачыць нешта сваёФранческа да Римини (опера Рахманинова) .

Задума оперы на сюжэт эпізоду V песні «Пекла» з «Боскай камедыі» ўзнікла ў канцы 1890-х гадоў. Лібрэта было прызначана для М. А. Рымскага- Корсакава і А. К. Лядава, яго стваральнікам стаў оперны лібрэтыст і брат П. І. Чайкоўскага Мадэст Чайкоўскі. Гэта было лаканічнае і ёмістае лібрэта, у якім нішто не адцягвае ад трагедыі. Лібрэта не зацікавіла ні Лядава, ні Рымскага-Корсакава, але перахапіла Рахманінава.

Як кампазітара яго прыцягваў жанр камернай оперы — без вялікіх хораў з абавязковымі балетнымі сцэнамі і вялікай колькасцю дзеючых асоб. Ён шукаў ажыццяўлення сваім творчым задумам ў невялікіх, але глыбокіх душэўных сюжэтах. Трагічная гісторыя кахання, якая ўжо неаднойчы прыцягвала мноства музыкаў, зацікавіла і яго.

Першы варыянт лібрэта кампазітар атрымаў ад Мадэста Чайкоўскага ў жніўні 1898 годаГлавная страница газеты «Искусство» • Содержание № 12/2008 . Першапачатковае лібрэта было разлічана на шматактовы спектакль, супраць чаго кампазітар стаў пярэчыць — і ў выніку ўся літаратурная аснова была зменена і скарочана. Аднак літаратар відавочна перастараўся, і кампазітару бракавала тэксту; ён пісаў аднаму з сяброў з нагоды нягоднага для яго лібрэта: «Хоць Чайкоўскі і дадаў мне слоў (вельмі пахабных, дарэчы), але іх аказалася недастаткова. Верагодна, ён спадзяваўся, што я буду паўтараць словы, тады б, можа быць, і хапіла. Цяпер жа ў мяне ёсць падыход да любоўнага дуэта; ёсць заключэнне любоўнага дуэта, але сам дуэт адсутнічае».

Музычны крытык наогул лічыў літаратурную частку няўдалай.

У 1900 годзе, падчас паездкі па Італіі, кампазітар пачаў працу над сваёй «Франчэскай» і напісаў адзін з эпізодаў будучай оперы — любоўны дуэт Франчэскі і Паала. Пасля праца прыпынілася на доўгі час.

Да оперы Рахманінаў зноў звярнуўся толькі ў 1904 годзе, пасля завяршэння іншай аднаактовай оперы «Скупы рыцар».

У гэтым годзе Рахманінаў заняў пасаду дырыжора Вялікага тэатра, у яго ж задачу ўваходзіла займацца рэпертуарам. Часу на складанне музыкі практычна не заставалася і кампазітар звярнуўся да камернага жанру, стварыў дзве аднаактавыя оперы з невялікім лікам дзеючых асоб. Да гэтага моманта ён ужо працаваў над операмі «Франчэска ды Рыміні» і «Скупы рыцар», але праца, распачатая ў 1899 годзе, ішла нетаропка. Цяпер ён узяўся за напісанне невялікіх опер з мэтай паставіць іх абедзве ў Вялікім тэатры.

Сюжэт Пралог і эпілог разгортваюцца ў пекле і апраўляюць асноўнае дзеянне. Паэт Дантэ і яго спадарожнік Вергілій спускаюцца ў пекла і сустракаюцца з ценямі грэшнікаў, сярод якіх галоўныя дзеючыя асобы оперы — Паала і Франчэска.

У аснове сюжэту оперы ляжалі сапраўдныя гістарычныя падзеі XIII стагоддзя, апісаныя Дантэ ў «Боскай камедыі». з Равены была аддадзена замуж за ўладара Рыміні Ланчота , каб пакласці канец даўняй варожасці паміж двума сем'ямі. Па звычаі таго часу, замест жаніха сватацца ў Равенну прыехаў яго малодшы брат Паала, і Франчэска, упэўненая, што менавіта ён і ёсць яе жаніх, палюбіла яго і паклялася перад Богам быць яму вернаю жонкай. Перад прыгажосцю Франчэскі не выстаяў і Паала.

Ланчота Малатэста, таксама закаханы ў Франчэску, здагадваецца аб сапраўдных пачуццях сваёй жонкі і, жадаючы праверыць свае падазрэнні, расстаўляе пастку: ён паведамляе, што едзе ў паход і пакідае Франчэску пад аховай Паала. Аднак сапраўдным намерам мужа было сачэнне за закаханымі. Франчэска і Паала праводзяць вечар у чытанні кнігі пра каханне рыцара Лансэлота да выдатнай і ў рэшце рэшт саступаюць свайму пачуццю, якое губіць іх.

У эпілогу іх цені, неразлучныя і ў смерці, выносіць пякельны віхурПолное либретто оперы «Франческа да Римини» (Рахманинов С. В.) ..

Структура твору і музыка

«Франчэска ды Рыміні» — камерная опера, якая набліжаецца да аркестравай паэмы і кантаты, у якой ўтрыманне драмы перадае аркестр. Твор Рахманінава адрозніваеа сцісласць і напал унутранага драматызму, пры гэтым ён вельмі лірычны.

«Франчэска» стваралася адначасова з другога операй — «Скупы рыцар», і такая адначасовая праца на магла не мець уплываў адна на другую. Клавір «Франчэскі» быў напісаны амаль адразу пасля клавіра «Скупога рыцара» — з канца мая да канца ліпеня 1904 года. Дата заканчэння партытуры «Скупога рыцара» — 7 ліпеня 1905 г., а аркестравая партытура «Франчэскі ды Рыміні» з’явілася следам: 9 чэрвеня яна была пачата Рахманінавым і скончаная 22 ліпеня 1905 года. Такім чынам, узаемазвязанасць двух гэтых опер ў наяўнасці.

Музычны крытык звярнуў увагу, што структура оперы Рахманінава нагадвае структуру аднайменнага сімфанічнага творы П. І. Чайкоўскага 1876. Гэта падкрэсліваецца і іншымі музыказнаўцамі, якія лічаць, што агульны план оперы падобны з агульным планам аднайменнай сімфанічнай фантазіі Чайкоўскага. Аднак калі ў Чайкоўскага карціна Дантава пекла выканана дынамікі і энергетычнай насычанасці, то ў Рахманінава ў пралогу і эпілогу пануюць фаталізм і безнадзейнасць.

Безнадзейнасць і трагізм выяўляюцца з першых жа гукаў музыкі. У першых тактах оперы ў кларнета і валторны ва ўнісон глуха і змрочна гучыць сыходная секундавая інтанацыя, якая развіваецца далей на працягу ўсяго пралогу ў духу, блізкім да сярэднявечнай каталіцкаму гімна «Dies irae» («Дзень гневу»), цытаваць які Рахманінаў неаднаразова будзе ў сваіх наступных творах — у сімфанічнай паэме «» (1909), у «» для фартэпіяна з аркестрам (1934), нарэшце, у «» (1940).

Першая карціна складаецца з маналогу Ланчота, якога апаноўваюць раўнівыя думы, і поўнага тугі і страсці звароту да Франчэскі: «О, сыйдзі, спусціся з вышынь тваіх, зорка мая».

Пры гэтым самае дзеянне — вельмі насычанае, практычна без паўз. Музыказнаўца Л. Міхеева падкрэслівае, што дзеянне ў оперы «Франчэска ды Рыміні» развіваецца бесперапынна, без падзелу на нумары:

Гэта асабліва праяўляецца ў сцэнах пекла, якія атачаюць оперу, дзе рэплікі герояў ўплятаюцца ў аркестравую тканіну, як адзін са складнікаў, а хор, які ў асноўным спявае без слоў, выкарыстоўваецца як тэмбравыя фарбы

У другой карціне дуэт Франчэскі і Паала развіваецца ад спакойна-адхіленага чытання да парыву непераадольнай страсці.

Сярод спецыялістаў-музыказнаўцаў існуе меркаванне, што опера «Франчэска ды Рыміні» для Рахманінава апынулася творам другарадным. Праўда, з гэтым меркаваннем многія не згаджаюцца, але неабходна ўлічваць, што такое ёсць. У прыватнасці, Б. У. Асаф'еў пісаў у артыкуле пра Рахманінава 1946 года:

…Цудоўная лірыка рахманінаўскай «Франчэскі» не дае ў выніку закончанага пачуцця задавальнення: кветка заквітнела і панікла без супраціву, а вось фінальныя этапы канцэртаў, сюіт і варыяцый — справа іншая

Дарэчы, адным з катэгарычна нязгодных з гэтым меркаваннем Б. Асаф'ева быў выбітны дырыжор : «Франческу» ён ставіў у адзін шэраг з вялікімі операмі М. П. Мусаргскага.

Дзеючыя асобы

Цень Вергілія (барытон) Дантэ (тэнар) Ланчота Малатэста, уладар Рыміні (барытон) Франчэска, яго жонка (сапрана) Паала, яго брат (тэнар) Кардынал (без прамоў) Прывіды пекла. Світа Малатэсты і кардынала

Прэм'ера

Пра тое, як пачыналася работа над операй у Вялікім тэатры, распавяла ў сваіх успамінах спявачка , першая выканаўца галоўнай жаночай партыі.

Яна апынулася ў гэтай ролі выпадкова: ёй у той час было ўжо вельмі за сорак і яна не збіралася выходзіць на сцэну ў вобразе зусім юнай дзяўчыны.

Але па тэхнічных прычынах ад партыі Франчэскі вымушаныя былі адмовіцца дзве іншыя выбітныя спявачкі: і . Партыю Франчэскі Рахманінаў з самага пачатку планаваў для А. В. Нежданавай, але — прамахнуўся: ёй партыя апынулася нізкая. Рахманінаў аддаў партыю Франчэскі Н. С. Ярмоленка-Южынай, але для яе голасу партыя апынулася занадта высокая.

Рахманінаў быў вельмі засмучаны. І тады звярнуўся да Н. Салінай.

Яна апавядала пра гэта так:

Рахманінаў на другі дзень, з клавірам пад пахай, злавіў мяне ў тэатры, прывёў на пустую сцэну, дзе не прыбраны быў яшчэ раяль пасля нейкай балетнай рэпетыцыі, раскрыў клавіры і сказаў мне наступнае : «Надзея Васільеўна, я напісаў чорт ведае што, ніхто не можа спяваць: адной — нізка, другой — высока. Я дам вам усе пунктуацыі, усё, што вы захочаце, паспрабуйце праспяваць». І я цэлы месяц вучыла і рэпетавала з маёй нязменнай Адэлішай Кітрых гэтую злашчасную Франчэску. Клавір не раз лётаў на падлогу ад прыкрасці, што не атрымліваецца цяжкае месца, а іх было шмат для майго голасу, ужо не такога гнуткага, якім ён быў у маладосці. Але, нарэшце, мы перамаглі. <…> Да майго шчасця, у мяне былі цудоўныя партнёры — А. П. Баначыч і . <…> Пасля спектакля Рахманінаў здымаўся са мной і з Баначычам

Прэм'ера оперы адбылася ў другім аддзяленні прадстаўлення ў Вялікім тэатры 24 снежня 1905 (11 студзеня 1906 года па новым стылі). За дырыжорскім пультам стаяў сам С. В. Рахманінаў. У першым аддзяленні прадстаўлення прагучала яшчэ адна опера Рахманінава «Скупы рыцар». Выканаўцамі галоўных роляў былі (Ланчота Малатэста), (Франчэска), А. П. Баначыч (Паала) (у некаторых крыніцах памылкова названы Смірноў), (Дантэ). Рэжысёр — .

Наступныя пастаноўкі

Нягледзячы на сваю выдатную музыку, з прычыны няўдалага лібрэта оперы не зрабілася рэпертуарнай, хоць час ад часу ставілася.

Другая пастаноўка оперы прайшла таксама ў імператарскім Вялікім тэатры, праз шэсць гадоў пасля прэм’еры, 27 верасня 1912 года, пад кіраўніцтвам дырыжора .

Незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны опера некалькі разоў прагучала ў выглядзе спектакля-канцэрта ў толькі што адкрытым Канцэртнай зале імя П. І. Чайкоўскага. Тэкст чытаў артыст Малога тэатра ; музычным кіраўніком і дырыжорам спектакля быў . У час вайны М. С. Галаванаў запісаў «Франческу ды Рыміні» на радыё, аднак па шэрагу тэхнічных прычын гэты запіс не захаваўся.

У 1956 г. опера была пастаўлена ў філіяле Вялікага тэатра (пад кіраўніцтвам , рэжысёр ;  — Франчэска); спектакль быў адноўлены ў 1973 г. (пад кіраваннем ; Г. Вішнеўская — Франчэска,  — Ланчота, А. Масленнікаў — Паала).

Новая інтэрпрэтацыя оперы рэжысёра Б. Пакроўскага з’явілася ў 1998 годзе.

Сярод замежных спектакляў: у Дрэздэне (1994, рэжысёр Пітэр Усцінаў), Парыжы (1995, дырыжор ).

Опера не ўваходзіць у лік самых частых, тым не менш яна неаднаразова ўваходзіла ў рэпертуар многіх музычных тэатраў розных краін.

Існуюць аўдыёзапісы, першая з якіх — М. С. Галаванава — аказалася страчанай; але захавана наступная, яна была ажыццёўлена Маркам Эрмлерам у 1973 годзеМарк Эрмлер: Цень Вергілія — М. Маслаў, Дантэ — А. Лаптеў, Франчэска — М. Касрашвілі, Паала — , Ланчота — (праслухаць запіс ).

Літаратура

Опера Сяргея Рахманінава «Франчэска ды Рыміні» на сайце Belcanto.ru

Спасылкі

Поўны тэкст лібрэта оперы «Франчэска ды Рыміні» Франческа да Римини (опера Рахманинова)

Катэгорыя:Оперы Сяргея Рахманінава Катэгорыя:Оперы 1905 года Катэгорыя:Оперы на рускай мове