Залаты век агульнай тэорыі адноснасці — перыяд прыкладна з 1960 да 1975 года, на працягу якога даследаванні ў агульнай тэорыі адноснасці, якая раней лічылася проста цікавай гіпотэзай, увайшлі ў галоўнае рэчышча тэарэтычнай фізікі. У гэты перыяд былі ўведзены многія паняцці і тэрміны, што перавярнулі наша ўяўленне аб прыродзе Сусвету, у якім мы жывем. Сярод гэтых паняццяў — чорныя дзіркі і прасторава-часовая сінгулярнасць. У той жа самы час у разрад сур’ёзных фізічных навук уваходзіць касмалогія, і тэорыя Вялікага выбуху становіцца агульнапрынятай. Заканчэннем залатога веку прынята лічыць адкрыццё Стывенам Хокінгам выпраменьвання Хокінга.
Змена парадыгмы
Падчас залатога веку тэорыі адноснасці адбылося некалькі змен парадыгмы навуковага светаўспрымання. Першая і самая галоўная змена — тэорыя Вялікага Выбуху становіцца агульнапрынятай касмалагічнай мадэллю. Іншыя ключавыя парадыгмы ўключаюць прызнанне наступных паняццяў:
роля крывізны ў агульнай тэорыі адноснасці; тэарэтычная важнасць чорных дзірак; важнасць прымянення геаметрычнага апарату, адрозненне лакальнай структуры прасторы-часу ад глабальнай структуры прасторава-часавага кантынууму; прызнанне касмалогіі як фізічнай навукі.
Залаты век стаў сведкам з’яўлення першай сур’ёзнай тэорыі, якая кінула выклік агульнай тэорыі адноснасці, — тэорыі Бранса — Дыке, а таксама серыі эксперыментальных праверак тэорый гравітацыі. У той жа самы перыяд было зроблена мноства захапляльных адкрыццяў у назіральнай астраноміі:
квазары (аб’екты памерам з Сонечную сістэму і свяцільнасцю ў некалькі сотняў галактык, настолькі далёкія, што іх святло ішло да нас мільярды гадоў); пульсары (якія пазней былі інтэрпрэтаваныя як нейтронныя зоркі, што верцяцца); першыя кандыдаты на званне чорных дзірак, Лебедзь X-1; рэліктавае выпраменьванне, сведчанне Вялікага Выбуху і наступнага пашырэння Сусвету.
Гл. таксама
Вялікі выбух
Літаратура
Визгин В. П. Релятивистская теория тяготения (истоки и формирование, 1900—1915). М.: Наука, 1981. — 352 c. Визгин В. П. Единые теории в 1-й трети ХХ в. М.: Наука, 1985. — 304 c.
Катэгорыя:Гісторыя фізікі Катэгорыя:Агульная тэорыя адноснасці