Ісаа́к Фё́даравіч Ва́ксман (, г. Краснаполле — ) — Герой Савецкага Саюза, камандзір артылерыйскай батарэі 1118-га стралковага палка (333-я стралковая дывізія, 6-я армія, 3-і Украінскі фронт), старшы лейтэнант.

Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1922 года ў вёсцы Краснаполле, цяпер пасёлак, райцэнтр Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і служачага. Яўрэй.

Скончыў сярэднюю школу. У 1938—1940 гадах працаваў настаўнікам, адначасова вучыўся завочна ў Днепрапятроўскім транспартным інстытуце.

У 1941 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.

Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Дон, Северскім Данцы, Дняпры.

Камандзір батарэі 45-мм гармат старшы лейтэнант Ваксман вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года. 26 лістапада 1943 года старшы лейтэнант Ваксман умела арганізаваў пераправу сваёй батарэі на правы бераг у раёне сяла (Запарожскі раён Запарожскай вобласці Украіны). У баях за плацдарм батарэя ўзаемадзейнічала са стралковымі падраздзяленнямі, пракладваючы шлях пяхоце. Пры адлюстраванні контратак праціўніка артылерысты знішчылі 15 кулямётаў, танк, дзве аўтамашыны, больш за сотню гітлераўскіх салдат і афіцэраў.

Старшы лейтэнант Ваксман загінуў у баі 19 снежня 1943 года.

Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Запарожскага раёна Запарожскай вобласці.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Ваксману Ісааку Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памяць Імя Героя прысвоена Беразнякоўскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна і вуліцы ў пасёлку Краснаполле. На доме, дзе жыў І. Ф. Ваксман, усталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура — С. 464.

Спасылкі

Ваксман Исаак Фёдорович Ваксман Исаак Фёдорович — Герой Советского Союза

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Пахаваныя ў Запарожскім раёне Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР