Аляксандр Васілевіч Вакульскі (, с. Калтыманава, Іглінскі раён, Башкартастан — , Ізмаіл, Адэская вобласць) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Аляксандр Вакульскі нарадзіўся 28 жніўня 1922 года ў сяле Калтыманава (цяпер — Іглінскі раён Башкартастана). Скончыў дзевяць класаў школы, працаваў токарам на Уфімскім маторабудаўнічым заводзе, адначасова вучыўся ва Уфімскім аэраклубе. У красавіку 1941 года Вакульскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію ўфімскім гарадскім ваенным камісарыятам. Скончыў ваенную авіяцыйную школу пілотаў у Тамбове. З чэрвеня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да красавіка 1945 года капітан Аляксандр Вакульскі камандаваў эскадрылляй 949-га штурмавога авіяпалка 211-й штурмавой авіядывізіі 3-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту.

Да красавіка 1945 Вакульскі здзейсніў 95 баявых вылетаў, з іх 77 — кіраваным групы з 2-15 самалётаў на разведку і штурмоўку скапленняў тэхнікі і жывой сілы праціўніка. На сваім штурмавіку асабіста знішчыў каля 280 варожых салдат і афіцэраў, 55 аўтамашын, 16 павозак, 9 артылерыйскіх гармат, 5 танкаў, 12 батарэй зенітнай артылерыі, 5 мінамётных батарэй, 2 склада з боепрыпасамі і 3 — з гаручым, 7 чыгуначных эшалонаў, 3 цыстэрны з палівам. Браў удзел у 17 паветраных баях, падчас якіх яго стрэлак збіў 1 нямецкі самалёт. Толькі з 19 сакавіка па красавік эскадрылля Вакульскага здзейсніла 97 баявых вылетаў, не атрымаўшы пры гэтым страт.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 капітан Аляксандр Вакульскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 7469.

У 1946 годзе ў званні маёра Вакульскі быў звольнены ў запас. Скончыў школу вышэйшай лётнай падрыхтоўкі, пасля чаго працаваў у грамадзянскім паветраным флоце з 1946 па 1962. Пражываў у горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці, памёр 31 ліпеня 1990.

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і адным — 2-й ступені, а таксама шэрагам медалёў.

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Дриго С. В. За подвигом — подвиг. — Калининградское кн.изд.,1984. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Подвиги Героев Советского Союза — М., 1981. Славные сыны Башкирии. Книга 3. — Уфа, 1968.

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане Катэгорыя:Маёры СССР