thumb|right|150px|Філіп атрымлівае асобнік «Рамана пра Ружу» ад Жана Малінэ
Філіп Клеў (, , , Ле-Кенуа — ) — уладальнік Равенстэйна і Анг'ена, нідэрландскі ваенны дзеяч XV і пачатку XVI стагоддзяў, адмірал Нідэрландаў, саветнік імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна.
Філіп Клеўскі быў праўнукам Іаана Бясстрашнага і сынам партугальскай прынцэсы. Ва ўзросце васямнаццаці гадоў ён быў прызначаны ваенным губернатарам Фландрыі.
У 1485 годзе ажаніўся з Франсуазай Люксембург.
У 1486 годзе Філіп увайшоў у склад урада Бургундскіх Нідэрландаў. Ён браў удзел у прыгнечанні паўстання ў Іпры, Бругэ і Генце, але затым сам выступіў супраць Максіміліяна. У барацьбе з імперыяй Філіп пацярпець паражэнне, быў выгнаны з імперыі і паступіў на французскую службу, дзе стаў віцэ-каралём Генуі. Выйдучы ў адстаўку, заняўся ваеннай тэорыяй, паляваннем і мецэнацтвам. Пахаваны ў Бруселі.
Катэгорыя:Пахаваныя ў Бруселі Катэгорыя:Дом Ламарк