До́ўжана картах і іншых крыніцах сустракаецца пад назвай Доўжна () — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Плошча вадазбору 3,9 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Ва ўсходняй частцы берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
На поўначы ўпадае ручай з возера Паланец, на поўдні выцякае ручай у раку Дрыса.
Уздоўж усходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура
Спасылкі Иванов В. Г. Все озёра Беларуси. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна