Верабейнік (Lithospermum) — род кветкавых раслін сямейства бурачнікавых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя шурпатаваласістая травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы злёгку разгалінаваным сцяблом. Лісце простае, сядзячае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белаватыя, у верхавінкавых або бакавых аблісцелых завітках, сабраных у агульнае паўпарасонікападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Арэал

Адрозніваецца больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На Беларусі вядомы .

Сістэматыка Згодна шэрагу баз даных, налічваецца ад 50 да 77Lithospermum. The Plant List. відаў. Некаторыя з іх:GRIN Species Records of Lithospermum. Germplasm Resources Information Network (GRIN).Lithospermum. USDA PLANTS: North American species.

(syn. Buglossoides arvensis) Weigend, M., et al. (2010). Five new species of Lithospermum L.(Boraginaceae tribe Lithospermeae) in Andean South America: another radiation in the Amotape-Huancabamba zone. Taxon 59(4), 1161-79.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя (мачагонны, слабіцельны і болепатольны сродак), тэхнічныя (насенне мае тлусты алей, выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прамысловасці) і фарбавальныя (у каранях ёсць фарбавальнае рэчыва — літаспермін) расліны.

Літаратура Верабейнік // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства)