Боцікі звычайныя, Боцікі паўночныяЧырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5, Боцікі высокіяБоцікі высокія (Aconitum excelsum), ВаўкабойнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927. (Aconitum septentrionale) — кветкавая расліна роду сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і рабрыстым, апушаным сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце буйное, даўжынёй да 15 см і шырынёй 25 см, сэрцападобнае або ныркападобна-акруглае, 3—9-пальчаста-раздзельнае на шырокія, амаль рамбічныя буйна-зубчастыя долі, зверху амаль голае, знізу апушанае. Кветкі брудна- або шаравата-фіялетавыя, сабраны ў рыхлую, у ніжняй частцы галінастую, коласападобную гронку. Чашалісцікі афарбаваныя, пялёсткападобныя: верхні — высокі, канічна-цыліндрычны, шлемападобны. Пялёсткаў (нектарнікаў) — 2. Плод — сухая шматнасенная лістоўка.
Пашырэнне Еўрасібірскі барэальна-таежны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобным лакалітэце за паўднёва-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: цяністыя ярыстыя берагі рэк, сярод зараснікаў вольхі шэрай, на рыхлай глебе. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Таксанамія Від Боцікі звычайныя ўваходзяць у род трыбы падсямейства сямейства парадку .
Выкарыстанне Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая раслінаСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Боцікі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе