Дыялекты́зм — слова або словазлучэнне якога-небудзь дыялекту (гаворкі), ужытае ў літаратурнай мове. У літаратуры дыялектызмы ўжываюцца для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў. Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назваў якіх няма ў літаратурнай мове. У такім выпадку яны праз творы мастацкай літаратуры трапляюць у літаратурную мову, узбагачаюць, садзейнічаюць яе развіццю. Злоўжыванне дыялектызмамі вядзе да зацямнення сэнсу твора.

Віды Вылучаюць наступныя віды дыялектызмаў: лексічныя (уласналексічныя і этнаграфічныя), якія служаць мясцовай назвай агульнавядомых або мясцовых прадметаў і з’яў; семантычныя, якія адрозніваюцца мясцовым значэннем; фразеалагічныя — мясцовыя выразы ўстойлівага характару; фанетычныя, якія адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці мясцовых гаворак; словаўтваральныя, якія вызначаюцца словаўтваральнымі сродкамі мясцовых гаворак; граматычныя, якія маюць мясцовую марфалагічную або сінтаксічную структуру.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Стылістыка Катэгорыя:Дыялекталогія