Вае́нны ардынарыя́т — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-каталіцкай царквы, прыраўнаваная да дыяцэзіі. Ваенныя ардынарыяты ствараюцца для пастырскай апекі над каталікамі-ваеннаслужачымі.
Большасць ваенных ардынарыятаў не ўваходзяць у епархіяльную структуру і, як у лацінскім, так і ва ўсходніх абрадах, падпарадкоўваюцца непасрэдна Папе. Ваенны ардынарыят узначальвае прэлат, звычайна тытулярны ці дыяцэзіяльны біскуп.
Па рангу ваенны ардынарыят звычайна адпавядае апостальскаму вікарыяту. У тых краінах, дзе на ваеннай службе знаходзіцца вялікая колькасць каталікоў, ваенны ардынарыят мае ранг дыяцэзіі, аднак не кіруе прыходамі тэрытарыяльнай юрысдыкцыі. Ва ўзброеных сілах Бразіліі, Італіі і ЗША ваенны ардынарыят мае ранг архідыяцэзіі і ўзначальваецца архібіскупам.
Паводле даных на пачатак 2011 года ў Каталіцкай царкве існуюць 36 ваенных ардынарыятаў, з іх 15 у Еўропе, 11 у Паўднёвай Амерыцы, 3 у Азіі, 3 — у Афрыцы, 2 — у Паўночнай Амерыцы і па адным — у Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Кароткая гісторыя Ужо з Міланскага эдыкта 313 года Царква займалася пастырскай апекай над салдатамі розных армій.
У VI стагоддзі Дэкрэт Грацыяна кажа пра тое, што святарам з дазволу Папы Пелагія I давяралі пастаянную духоўную дапамогу салдатам. У 742 годзе на Нямецкім нацыянальным саборы (Concilium Germanicum) святарам забаранілі нашэнне зброі і ўдзел у войнах. Выключэннем з гэтага правіла былі тыя святары, якія былі абраны для таго, каб суправаджаць армію і праводзіць набажэнствы, а таксама, каб здзяйсняць царкоўныя таінствы. У 769 гэтыя вызначэнні паўтараюцца ў капітуле Карла Вялікага.
Са стварэннем пастаянных армій у ранні Новы час ваенны ардынарыят таксама стаў пастаяннай установай. Тым не менш, капеланы больш не былі добраахвотнымі спадарожнікамі армій, а прымалі прысягу і былі падпарадкаваны ваеннай дысцыпліне.
Спіс ваенных ардынарыятаў
Азія Ваенны ардынарыят Інданезіі Ваенны ардынарыят Філіпінаў Ваенны ардынарыят Паўднёвай Карэі
Амерыка Ваенны ардынарыят Аргенціны Ваенны ардынарыят Балівіі Ваенны ардынарыят Бразіліі Ваенны ардынарыят Венесуэлы Ваенны ардынарыят Дамініканскай Рэспублікі Ваенны ардынарыят Канады Ваенны ардынарыят Калумбіі Ваенны ардынарыят Парагвая Ваенны ардынарыят Перу Ваенны ардынарыят Сальвадора Ваенны ардынарыят ЗША Ваенны ардынарыят Чылі Ваенны ардынарыят Эквадора
Афрыка Ваенны ардынарыят Кеніі Ваенны ардынарыят Уганды Ваенны ардынарыят Паўднёвай Афрыкі
Еўропа Ваенны ардынарыят Аўстрыі Ваенны ардынарыят Бельгіі Ваенны ардынарыят Босніі і Герцагавіны Ваенны ардынарыят Вялікабрытаніі Ваенны ардынарыят Венгрыі Ваенны ардынарыят Германіі Ваенны ардынарыят Іспаніі Ваенны ардынарыят Італіі Ваенны ардынарыят Літвы Ваенны ардынарыят Нідэрландаў Ваенны ардынарыят Польшчы Ваенны ардынарыят Партугаліі Ваенны ардынарыят Славакіі Ваенны ардынарыят Францыі Ваенны ардынарыят Харватыі
Акіянія Ваенны ардынарыят Аўстраліі Ваенны ардынарыят Новай Зеландыі
Спасылкі Ваенныя ардынарыяты Спіс ваенных ардынарыятаў Дыяцэзіі Каталіцкай царквы
Катэгорыя:Кананічнае права