Дына́р — грашовая адзінка розных краін, першым чынам арабамоўных або тых, што былі часткай Асманскай імперыі (напрыклад, дзяржавы, якія ўваходзілі ў склад Югаславіі). Слова «дынар» () пайшло ад дэнарыя, назвы манеты Рымскай імперыі. Грошы згаданыя ў Каране таксама маюць назву дынараў. Залаты дынар — міжнацыянальная валюта для арабскіх краін.
Краіны, якія выкарыстоўваюць дынар як сваю валюту Алжыр: Алжырскі дынар Бахрэйн: Бахрэйнскі дынар Іран: Іранскі рыал складаецца з 100 дынароў Ірак: Іракскі дынар (гл. таксама курдыстанскі дынар) Іарданія: Іарданскі дынар Кувейт: Кувейцкі дынар Лівія: Лівійскі дынар Сербія: Сербскі дынар Паўночная Македонія: Македонскі дэнар Туніс: Туніскі дынар
Краіны, якія выкарыстоўвалі раней дынар як сваю валюту Боснія і Герцагавіна: Дынар Босніі і Герцагавіны Харватыя: Харвацкі дынар Рэспубліка Сербская: Сербскі дынар, Дынар Рэспублікі Сербскай з 1992 па 1994 Рэспубліка Сербская Краіна: Дынар Сербскай Краіны Федэрацыя Паўднёвай Аравіі: Паўднёвааравійскі дынар Паўднёвы Емен: Дынар паўднёвага Емена Югаславія: Югаслаўскі дынар Судан: Суданскі дынар
Катэгорыя:Азіяцкія валюты Катэгорыя:Афрыканскія валюты