Каду́сіі () — старажытны народ на паўднёва-заходнім узбярэжжы Каспія.
Кадусіі ўзгадваліся антычнымі аўтарамі з V ст. да н. э., у тым ліку Ксенафонтам, Страбонам, Плініем Старэйшым і інш. Яны насялялі паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Каспійскага мора на поўдзень ад ракі Аракс і Каўказскай Албаніі, на поўдні межавалі з Мідыяй і Гірканіяй. Страбон называў вобласць кадусіяў шырокай, але непладавітай, у адрозненне ад Гірканіі. Гэты народ лічыўся ваяўнічым. Быў добраахвотна падначалены персідскім валадаром Кірам. Але каля 405 г. да н. э. у вобласці кадусіяў адбылося паўстанне.
Большасць даследчыкаў адносяць кадусіяў да іранамоўных народаў. Іх прынята лічыць прамымі продкамі сучасных талышоў.
Спасылкі CADUSII, an Iranian tribe settled between the Caspian and the Black sea
Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Іранскія народы