Яго Эксцэленцыя Кла́ўдзіа Гуджэро́ці (; ) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Равела, дыпламат.

Біяграфія Cкончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце Св. Ансельма ў Рыме.

Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982.

Выкладаў у Тэалагічным каледжы Святога Зянона, Інстытуце экуменічных студый «Сан-Бернардзіна», універсітэтах Венецыі, Падуі і Рыма, Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і Папскага ўсходняга інстытута. Аўтар некалькіх кніг і даследаванняў па ўсходняй хрысціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.

У 1985 паступіў на служэнне ў Ватыкан у Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў, быў сакратаром кардынала Акіле Сільвестрыні.

7 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем (паслом Ватыкана) у Арменіі і Грузіі, узведзены ў званне тытулярнага біскупа Равела. 13 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Азербайджане.

Біскупская хіратонія адбылася 6 студзеня 2002 ў Саборы Святога Пятра ў Ватыкане. Галоўным кансекратарам быў Папа Ян Павел II.

15 ліпеня 2011 прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 31 жніўня 2014 года, падчас святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Часлава Сіповіча, у Друі Апостальскі Нунцый упершыню прамаўляў па-беларуску, а таксама прасіў прабачэння за тое, што Касцёл не заўсёды паважаў і шанаваў беларускую мову і народГамілія Апостальскага Нунцыя на Імшы ў Друі ў межах святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча.

1 лістапада 2014 года, ва ўрачыстасць Усіх Святых, архібіскуп наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, дзе ўсклаў вянкі і памаліўся аб супакоі душаў ахвярАпостальскі нунцый памаліўся сёння ў Курапатах. 13 лістапада 2015 года прызначаны Апостальскім Нунцыем ва УкраінеАрцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Беларусь — чатыры гады жыцця ў духу Любові. Развітальная служба з удзелам К. Гуджэроці адбылася 12 снежня 2015 годаТадэвуш Кандрусевіч: з Божым нараджэннем і шчаслівага 2016 году — Году Міласэрнасці.

15 снежня 2015 ён прыбыў як Апостальскі нунцый ва УкраінуАпостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распачаў служэнне ва Украіне. У ліпені 2020 года прызначаны Апостальскім нункцыем у Вялікабрытанііnn.by. У лістападзе 2022 года прызначаны прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаўcatholic.by.

Узнагароды Ордэн Гонару, Грузія Медаль Маўсеса Харэнаці (Арменія) Ордэн Святога Нерсеса Міласцівага (Армянская апостальская царква) Залаты медаль Святога Варфаламея (Руская праваслаўная царква)

Крыніцы

Спасылкі

Archbishop Claudio Gugerotti Claudio Gugerotti Архібіскуп Гуджэроці: абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці Ватыкан прызначыў новага прадстаўніка ў Беларусі

Катэгорыя:Каталіцкія архібіскупы Катэгорыя:Архібіскупы Італіі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Азербайджане Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Арменіі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Беларусі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ў Грузіі Катэгорыя:Апостальскія нунцыі ва Украіне