Шураны (да 1927 года — Вялікія Шураны; , ) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага края на паўднёвым захадзе Славакіі.
Гісторыя Археалагічныя даследаванні паказваюць, што абшар сучаснага горада заселены яшчэ ў неаліце. Упершыню горад згаданы пад 1138 годам як «villa Suran» у лісце венгерскага караля Белы II. У XIV стагоддзі пабудавана крэпасць. У 1663—1684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасць зруйнавана. У 1832 годзе Шураны сталі каралеўскім горадам. У 1854 годзе ў горадзе заснавана цукровая фабрыка:: Vítajte na stránkach mesta Šurany ::..:: www.surany.sk :: , закрытая ў 2000 годзе. Горад быў у складзе Венгрыі да 1920 года.
Геаграфія Шураны стаяць на вышыні 123 м над узроўнем мора, займаюць плошчу ў 59,812 км². Горад размяшчаецца ў Дунайскай нізіне каля ракі Нітры за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 года, колькасць насельніцтва 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28 % — славакі, 1,12 % — венгры, 0,64 % — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02 % — рымска-каталікі, 14,76 % — людзі без належнасці да рэлігіі і 1,19 % — лютэране.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Славакіі