Беатрыса дэ Вермандуа (каля 880 — пасля 26 сакавіка 931) — каралева Францыі, дачка Герберта I, графа дэ Вермандуа, унучка Піпіна I.

У 895 годзе стала жонкай Роберта I, графа Парыжа, маркіза Нейстрыі, які ў 922 годзе стаў каралём Францыі.

Сям’я і дзеці Муж: (з 895 г.) Роберт I (каля 865 — 15 чэрвеня 923), граф Парыжа, маркіз Нейстрыі, з 922 г. кароль Францыі. Мелі 3-іх дзяцей:

Эма Французская (каля 894—934); м- (з 921) Рауль I Бургундскі (каля 890 — 15 студзеня 936), герцаг Бургундыі, з 923 г. кароль Францыі. Гуга Вялікі (каля 897 — 16 чэрвеня 956), з 922 г. герцаг Францыі. Рышыльда

1-ы дом дэ Вермандуа (Герберцінгі-Каралінгі)  Папярэдніца Агіва Уэсэкская  Каралева Заходне-Франкскага каралеўства 922 — 923 ПераемніцаЭма Французская

Катэгорыя:Каралевы франкаў Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Дынастыя Герберцінаў