Джон Гудрайк ( — ) — англійскі астраном, член Лонданскага каралеўскага таварыства. Глуханямы ад нараджэння. З 18 гадоў праводзіў (сумесна з англійскім астраномам Э. Пігатам) сістэматычныя пошукі і назіранні пераменных зорак. Высунуў (1782) правільную гіпотэзу аб сапраўднай прыродзе пераменнасці Алголя (b Персея), адкрыў (1784) некалькі пераменных зорак (напрыклад, d Цэфея, якая аказалася родапачынальніцай важнага класа фізічных зменных зорак — цэфеід).
Літаратура
Катэгорыя:Астраномы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі