Ненад Адамавіч (; нар. , Тапола, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Клубная кар’ера Выхаванец бялградскага «Партызана», пазней выступаў у розных клубах Сербіі. У 2012—2013 гадах гуляў за клуб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»Ненад Адамович стал игроком минского "Динамо".

У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага нападніка.

У сезоне 2014 працягваў быць трывалым іграком асновы, пры гэтым канчаткова перайшоў на пазіцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне. У сезоне 2015, пасля з'яўлення на пазіцыі нападніка Фатаса Бечырая, перайшоў на пазіцыю левага паўабаронцы.

Узімку 2016 года «Дынама» з-за скарачэння бюджэту разглядала магчымасць продажу Адамавіча, але з-за адсутнасці іншых варыянтаў працягу кар’еры паўабаронца застаўся ў клубе. У першай палове сезона 2016 згуляў за «Дынама» ў чэмпіянаце 12 матчаў і забіў 2 галы. У ліпені 2016 года кантракт з мінскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваныМинское "Динамо" объявило о расторжении контрактов c Адамовичем и Геневым.

У верасні 2016 года Адамавіч падпісаў кантракт да заканчэння сезона з ізраільскім клубам «Макабі» Петах-ТыкваНенад Адамович подписал контракт с "Маккаби" Петах-Тиква, улетку 2017 года пакінуў каманду. У верасні 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Чукарычкі».

У сакавіку 2018 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да «Віцебска», з якім неўзабаве падпісаў кантракт"Витебск" подписал контракт с Ненедом Адамовичем. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у маі і чэрвені з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт. У лютым 2021 года перайшоў у «Тараз», дзе гуляў да канца сезона 2021.

У маі 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезона"Неман" объявил о подписании Ненада Адамовича. У снежні 2022 года стала вядома, што Адамавіч па заканчэнні кантракта пакідае «Нёман» і далучыцца да сербскай «Младасці».

Міжнародная кар’ера Падчас выступаў за «Партызан» выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Тэлеоптык Катэгорыя:Ігракі ФК Металац Горні Міланавац Катэгорыя:Ігракі ФК Смедарава Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Кула Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква Катэгорыя:Ігракі ФК Чукарычкі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Тараз Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Лучані