Параўнанне — шматзначны тэрмін. Параўнанне — працэс колькаснага або якаснага супастаўлення розных уласцівасцей (падабенстваў, адрозненняў, пераваг і недахопаў) двух аб'ектаў. Параўнанне — высвятленне, які з двух аб'ектаў лепшы ў цэлым («інтэгральнае супастаўленне»). Параўнанне (гут.) — сцвярджэнне, што дадзеныя аб'екты роўныя ці падобныя, прыраўноўванне, прыпадабненне. Параўнанне ў шэрагу сацыяльных навук (псіхалогіі, сацыялогіі і інш.) і ў філасофіі — пазнавальная аперацыя, якая ляжыць у аснове меркаванняў аб падабенстве ці адрозненні аб'ектаў. З дапамогай параўнання выяўляюцца якасныя і колькасныя характарыстыкі прадметаў, з'яў і працэсаў. Параўнанне ў матэматыцы. Параўнанне фармалізавана ў матэматыку з дапамогай паняцця «дачыненне». Над дзвюма лікамі можна зрабіць: параўнанне на роўнасць, гэта значыць высвятліць ці роўныя лікі; параўнанне на няроўнасць, гэта значыць высвятліць, які з лікаў большы. Параўнанне па модулі натуральнага ліку (параўнанне па модулі) у тэорыі лікаў — паняцце, на якім заснавана мадулярная арыфметыка, якая ўжываецца ў шматлікіх галінах навукі. Параўнанне ў стылістыцы і літаратуры — стылістычная фігура, у якой адбываецца прыпадабненне аднаго прадмета ці з'явы да іншага па якой-небудзь агульнай для іх прыкмеце. Параўнанне ў лінгвістыцы — сінтаксічная канструкцыя, якая выкарыстоўваецца для выразу параўнання.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Параўнанне · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.