Гулістан— горад, цэнтр Сырдар’інскага вілаета Узбекістана. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Галоднага стэпу, за 120 км на паўднёвы захад ад Ташкента. Чыгуначная станцыя на лініі Ташкент — Хаваст. 77,3 тыс. жыхароў (2010). Малочна-масларобны, рамонтна-механічны заводы. Медыцынскае і дашкольнае педагагічнае вучылішча. Узнік як паселішча ў канцы XIX стагоддзя. Насельніцтва

Вядомыя асобы Мікалай Давыдавіч Свінарчук (1920—1983) — Герой Савецкага Саюза (1945)

Катэгорыя:Гарады Узбекістана Катэгорыя:Сырдар’інскі вілает