Іван Гундуліч (, Дуброўнік — , там жа) — харвацкі паэт.
Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барока. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Пачаў пісаць у юнацтве. Папулярнасцю карысталася драма-пастараль «Дубраўка» (паст. 1628). Напісаў рэлігійна-дыдактычныя сачыненне «Пра веліч боскую» (1621), «Пакаяльныя псалмы цара Давіда» (1621), «Слёзы блуднага сына» (1622), а таксама паэму свецкага зместу «Сарамлівы палюбоўнік». Вянком паэтычнай дзейнасці Гундуліча з'яўляецца эпічная паэма «Асман» (выд. 1826). Паэма, прысвечаная перамозе польскага войска над туркамі ў Хоцінскай бітве 1621, прасякнута ідэямі свабоды, міру. Нараўне з маляўнічым апісаннем гістарычных падзей яна змяшчае элементы фантастыкі, народных паданняў, карціны побыту паўднёваславянскіх народаў, вобразы антычнай міфалогіі.
Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Драматургі Сербіі Катэгорыя:Паэты Харватыі Катэгорыя:Драматургі Харватыі Катэгорыя:Драматургі XVII стагоддзя Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1589 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дуброўніку Катэгорыя:Памерлі ў 1638 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Дуброўніку