Ві́ктар Уладзі́міравіч Крамарэ́нка (, г. ) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), прафесар (2004), член-карэспандэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010), правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).
Біяграфія Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1968—1974 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1974—1988 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар інстытута ў 1983—1988 гг., намеснік дырэктара, начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні), з 1990 года адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 1985—1999 выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1971 года.
Асноўныя працы Лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва; 1973); Дом сувязі ў зоне адпачынку на возеры Нарач (1975); Археалагічны музей «Старажытнае Бярэсце» на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1978) у Брэсце; Будынак Магілёўскага тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйск (1977); Помнік «Рудабельская рэспубліка» у г.п. Акцябрскі (1984).
Мінск Кінатэатр «Масква» (1980); архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» на праспекце Машэрава (1985; першая прэмія на архітэктурным Рэспубліканскім конкурсе); Навучальна-лабараторны корпус Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі на праспекце Незалежнасці (1986); Станцыя метро «Трактарны завод» (1990); Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы Мінскі чыгуначны вакзал (2000, разам з М. Вінаградавым) — гран-пры Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 г., сярэбраны медаль Сусветнага трыенале архітэктуры ў Сафіі 2003 г.; Шаўчэнкаўскі сквер з помнікам Т. Шаўчэнку (2002); Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006, разам з М. Вінаградавым) — першая прэмія на саюзным конкурсе, Гран-пры фестывалю архітэктуры ў Мінску, Дзяржаўная прэміі Рэспублікі Беларусь; Помнік Ф. Скарыну (2006); Будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (будаўніцтва ў 2010—2013); Гандлёва-дзелавы цэнтр «Футурыс» на праспекце Незалежнасці (будаўніцтва ў 2010—2013).
Узнагароды і прэміі Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007). Чалавек года Беларусі (2003), дыплом агляду-конкурсу СА СССР на лепшы выбудаваны аб’ект за архітэктуру кінатэатра «Масква» ў Мінску (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ашмян