Jus soli (, юс солі, літаральна «права зямлі») — юрыдычны тэрмін, які замацоўвае права атрымання грамадзянства той ці іншай дзяржавы, што практыкуе юс солі, асобамі, якая нарадзіліся на тэрыторыі гэтай дзяржавы, незалежна ад іх расавай, нацыянальнай ці моўнай прыналежнасці. Гістарычна юс солі атрымаў распаўсюджванне ў дзяржавах са значнымі працэсамі змешвання (метысацыі) розных груп насельніцтва, якое засяляла тую ці іншую тэрыторыю (напрыклад, Францыя з яе рамана-кельцка-германскім насельніцтвам) і імігранцкіх краінах (ЗША, Канада і г.д.), дзе гэта права часцяком замацоўвае канстытуцыя. У процівагу юс солі існуе таксама юс сангвініс (jus sanguinis), які атрымаў распаўсюджванне ў Германіі, а затым і іншых монанацыянальных краінах Еўропы. У наш час большасць краін свету выкарыстоўваюць абодва прынцыпы ў залежнасці ад сітуацыі.
Краіны, дзе практыкуецца Jus Soli Паводле даных Nations Granting Birthright Citizenship.
Антыгуа і Барбуда Аргенціна Барбадас Беліз Балівія Бразілія Венесуэла Грэнада Гватэмала Гаяна Гандурас Дамініка Дамініканская Рэспубліка Канада Калумбія ЛесотаКанстытуцыя Лесота , глава IV, секцыя 38 Малайзія Мексіка Нікарагуа Пакістан Панама Парагвай Перу Румынія Сальвадор Сент-Люсія Сент-Крыстафер і Невіс Сент-Вінсент і Грэнадзіны Трынідад і Табага Уругвай ФіджыКанстытуцыя Фіджы, глава 3, секцыя 10 ЧыліПаводле канстытуцыі Чылі, глава II, арт. 10, пара. 1 (Spanish text; English version without recent changes) (дзецям перасяленцаў і замежных дыпламатаў грамадзянства ў Чылі даецца толькі па запыце) ЗША Эквадор Ямайка
Катэгорыя:Лацінскія выслоўі Катэгорыя:Канстытуцыйнае права