Карліс Гун (; , ; — , , Швейцарыя) — латышскі жывапісец.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1854-61) у П. В. Басіна. У 1863-71 жыў у Парыжы (у 1863-68 — пенсіянер АМ). Акадэмік (1868) і прафесар (1870) Пецярбургскай АМ. Член Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (з 1873). Аўтар сцэнак з гарадскога і вясковага жыцця Нармандыі («Хворае дзіця», 1869, Траццякоўская галерэя) і жанравых па характары гістарычных карцін («Сцэна з Варфаламееўскай ночы», 1870, Траццякоўская галерэя). Выконваў таксама партрэты. У сваіх малюнках і акварэлях Гун першым з прафесійных мастакоў звярнуўся да ўласна латышскай тэматыкі.

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Перасоўнікі Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў