Езуіцкія місіі рэгіёна Гуарані — разгалінаваная сетка місій-рэдукцый, створаная езуітамі ў 17-18 стагоддзях на тэрыторыі сучасных Аргенціны, Бразіліі і Парагвая з мэтай звароту індзейцаў гуарані ў каталіцтва.

Індзейцы гуарані былі асноўнай народнасцю на поўдні Бразіліі, у Балівіі, Парагваі і на поўначы Аргенціны. У пачатку 16 ст. пачалося засваенне Бразіліі партугальцамі. Разам з генерал-губернатарам Томе дэ Суса ў краіну прыехалі Мануэль дэ Набрэга і іншыя езуіты, якія распачалі актыўную місіянерскую дзейнасць. Звернутыя ў хрысціянства індзейцы сяліліся ў спецыяльна арганізаваных езуітамі паселішчах. У Амазоніі, напрыклад, мноства місій заснаваў Антоніа Віейра.

Паміж езуітамі і каланістамі распачалася сапраўдная вайна за індзейцаў: каланісты ператваралі іх у рабоў і выкарыстоўвалі на работах. Толькі ў канцы 16 ст. спецыяльны каралеўскі дыкрэт спыніў гэтае суперніцтва. Езуіцкія місіі, з аднаго боку, ратавалі індзейцаў ад рабства і навучалі іх рамёствам, з іншага боку, місіі спрыялі распаўсюду смяротных для гуарані еўрапейскіх хвароб.

У 1983 годзе па большай частцы закінутыя комплексы пяці місій былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА:

Сан-Ігнасіа-Міні (, Аргенціна) Санта-Ана (, Аргенціна) Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта (, Аргенціна) Санта-Марыя-ла-Маёр (, Аргенціна) Сан-Мігел-дас-Місойнс (, Бразілія; захаваліся рэшткі)

Літаратура Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Спасылкі

Езуіты ў Парагваі Езуіты ў Аргенціне

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аргенціне Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Бразіліі Катэгорыя:Ордэн езуітаў Катэгорыя:Архітэктура Аргенціны Катэгорыя:Архітэктура Бразіліі