Астраўцы́ — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса (цячэ праз возера), за 36 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Перавоз.
Плошча паверхні возера 0,92 (0,86Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.) км². Даўжыня 2,58 (2,23) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,48) км, даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Найбольшая глыбіня 4 м. Аб’ём вады ў возеры 1,94 млн. м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень.
Праз возера працякае рака Дрыса і злучае Астраўцы з азёрамі Сіньша і Дрысы. Пратокай злучана з возерам Плеса.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы