Europa Jupiter System Mission (EJSM, рабочая назва: Laplace) — беспілотная касмічная праграма NASA/ESA/Раскосмас, якая запланавана на 2020 год па даследаванні спадарожнікаў Юпітэра — Еўропы і Ганімеда, а таксама магнітасферы самога Юпітэра. У лютым 2009 года NASA/ESA было абвешчана, што місія EJSM будзе праходзіць перад місіяй Titan Saturn System Mission (TSSM)Rincon, Paul Jupiter in space agencies' sights, BBC News (February 18, 2009).
Склад місіі
Адметнай асаблівасцю місіі з’яўляецца тое, што колькасць апаратаў, якія будуць запушчаны, вар’іруецца ад двух да чатырох.
NASA: «Jupiter Europa Orbiter» (JEO), запланаванае даследаванне Еўропы і Іо. ESA: «Jupiter Ganymede Orbiter» (JGO), запланаванае даследаванне Ганімеда і Каліста JAXA: «Jupiter Magnetospheric Orbiter» (JMO), запланаванае даследаванне магнітасферы Юпітэра. Раскосмас: «Jupiter Europa Lander» (JEL), запланаваная пасадка касмічнага апарата на Еўропу для правядзення даследаванняў.
Мэты місіі
Асноўныя задачы місіі EJSM разбітыя на 2 праграмы: JEO (Даследаванне Еўропы і Іо) і JGO (Даследаванне Ганімеда і Каліста):
Кантроль і даследаванне дынамічных з’яў, звязаных з вулканамі на Іо і атмасферай Юпітэра. Складанне карты магнітасферы Юпітэра. Даследаванне працэсаў ўзаемадзеяння магнітасферы Юпітэра з галілеевымі спадарожнікамі.
Яшчэ адной мэтай місіі з’яўляецца вывучэнне магчымасці зараджэння жыцця ў планетарнай сістэме Юпітэра:
Пошук і даследаванне падпаверхневых акіянаў. Пошук і даследаванне ледзяных шэльфаў і падпаверхнеаых водаў. Глыбокае даследаванне ўнутранай структуры Ганімеда, а таксама магнітных палёў. Вызначэнне хімічнага складу паверхняў спадарожнікаў. Даследаванне асаблівасцей павярхоўнага рэльефу і складанне задач для далейшых даследаванняў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Юпітэр (планета) Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:Касманаўтыка Еўропы Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі