thumb|«Этэокл і Палінік», Джавані Батыста Цьепала Паліні́к ( — «які шукае бою» ( «шмат», «варожасць», «бітва»)) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.322 — цар Фіваў, старэйшы сын цара Фіваў Эдыпа і ІакастыСафокл. Эдып у Калоне 1422 (або малодшыЕўрыпід. Фінікіянкі 73), брат Антыгоны, Ісмены і Этэокла. Згаданы ў «Іліядзе»Гамер. Іліяда IV 377.
Пасля таго, як Эдып даведаўся праўду пра сваё нараджэнне і пра тое, што жанаты са сваёй маці, ён пракляў сыноў і адправіўся ў выгнанне. Этэокл і Палінік дамовіліся кіраваць па чарзе па адным годзе, але па сканчэнні года Этэокл адмовіўся саступіць месца брату, і Палінік быў выгнаны з Фіваў ЭтэокламЕўрыпід. Фінікіянкі 76. Або добраахвотна адправіўся ў выгнаннеЕўрыпід. Умольныя 150—151.
Прыбыў у Аргас, дзе кіраваў Адраст. Адраст выдаў за яго сваю дачку Аргію. На шчыце галава льва (па версіі, апрануты ў львіную шкуруГігін. Міфы 69).Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8 далей Одзін з Семярых супраць ФіваўСафокл. Эдып у Калоне 1324; Еўрыпід. Фінікіянкі 159—171.
Паводле Паўсанія (які імкнецца пазбавіцца ад храналагічнай супярэчнасціСправа ў тым, што паміж паходам Семярых і паходам Эпігонаў прайшло толькі 10 гадоў, але сын Палініка ўдзельнічае ў ім ужо сталым), пакінуў Фівы яшчэ пры жыцці Эдыпа і ажаніўся з дачкой Адраста, затым вярнуўся ў Фівы, пасварыўся з Этэоклам і вымушаны быў бегчыПаўсаній. Апісанне Элады IX 5, 12.
Паплечнікі Палініка далі на ахвярніку Зеўса Гіетыя ў Аргасе агульную клятву памерці, калі ім не атрымаецца ўзяць ФівыПаўсаній. Апісанне Элады II 19, 8; Сафокл. Эдып у Калоне 1306. Паводле Эсхіла, яны кляліся каля сцен Фіваў, апускаючы рукі ў кроў быкаЭсхіл. Сямёра супраць Фіваў 42-48. Перад паходам Палінік пасвяціў статуі Афрадыты і АрэсаПаўсаній. Апісанне Элады II 25, 1. На Немейскіх гульнях перамог у барацьбеПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 4. СтаяўЭсхіл. Сямёра супраць Фіваў 631—652 каля Найвышэйшых варот Фіваў (Гіпсісты) або каля Крэнідскіх варотЕўрыпід. Фінікіянкі 1124.
У паядынку змагаўся з Этэоклам, і браты забілі адзін аднагоЕўрыпід. Фінікіянкі 1359—1425; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 8. Паводле Еўрыпіда, быў перш цяжка паранены Этэоклам, але забіў яго. Паводле Стацыя, у паядынку забіў брата, але быў ім смяротна параненыСтацый. Фіваіда XI 447—579.
Дзеці Ферсандр, Адраст і ТымейПаўсаній. Апісанне Элады II 20, 5.
Выява ў літаратуры Дзеючая асоба трагедый Сафокла «Эдып у Калоне» і Еўрыпіда «Фінікіянкі», Сенекі «Фінікіянкі».
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Фіванскія цары ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Імёны грэчаскага паходжання Катэгорыя:Сямёра супраць Фіваў Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Братазабойцы