Вячаслаў Бортнік (нар. , , Беларусь) — беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч, праваабаронца, адукатар, псіхолаг, актывіст ЛГБТ-руху. Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія Сям’я Вячаслава Бортніка паходзіць са шляхецкіх радоў Гулевічаў і Гатальскіх.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1996 г. Мае дыпломы магістра палітычных навук і дзяржаўнага кіравання ЕГУ (2004 г.) і Амерыканскага ўніверсітэта (Вашынгтон, 2010 г.) адпаведна. Вучыўся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск, 2001—2004). Скончыў шэраг міжнародных праграм па правах чалавека ў Манрэалі, Жэневе, Сан-Паўлу і Варшаве. У Беларусі працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў вёсцы Насовічы (Добрушскі раён), дзіцячым псіхолагам у Гомелі, выкладаў псіхалогію ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, кансультаваў недзяржаўныя арганізацыі. У беларускім праваабарончым руху з 1995 г. У 2002—2006 гг. узначальваў Беларускі філіял Amnesty International. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці Беларусі, у тым ліку, у складзе ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты Юрыя Глушакова і Алеся Міхалевіча ў 2010 г. Назіраў за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2010 г. на выбарчым участку ў Вашынгтоне. Пераследваўся беларускімі ўладамі за праваабарончую дзейнасць, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй у 2005 і 2006 гг.http://spring96.org/files/reviews/be/2005_review_by.pdf

Далучыўся да Беларуска-амерыканскага Задзіночання (БАЗА) у 2008 г. і служыў на пасадах сакратара, кіраўніка прэсавай службы, намесніка старшыні і старшыні Вашынгтонскага гуртка БАЗА.https://nashaniva.by/?c=ar&i=43442https://www.svaboda.org/a/26998387.html Браў удзел у арганізацыі шматлікіх акцый пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.https://by.belapan.by/archive/2013/12/20/670472_670490/ https://www.huffingtonpost.com/sohrab-ahmari/americans-stand-up-to-eur_b_1161261.htmlhttps://charter97.org/be/news/2014/9/17/116149/https://naviny.by/article/20170326/1490532588-niyakih-kredytau-getamu-rezhymu-belarusy-zsha-adznachyli-dzen-voli

У эміграцыі з 2013 г. З чэрвеня 2015 г. — сябра Галоўнай Управы БАЗА, у 2015—2017 гг. — намеснік старшыні.https://sakavik.net/2016/10/01/вячаслаў-бортнік-cтварэньне-эфектыўн/ У 2016—2017 гг. служыў адным з кіраўнікоў Беларускага інстытута Амерыкі. У сакавіку 2016 г. абраны Сакратаром Рады БНР.http://www.radabnr.org/prezydyjum/ Абавязкі выконваў да лістапада 2019 г. У 2018—2019 гг. выконваў абавязкі Скарбніка Рады БНР. У ліпені 2017 г. абраны ў склад Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».https://zbsb.org/node/5/ З жніўня 2019 г. — сакратар Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

У 2012—2020 гг. з’яўляўся спецыялістам па Беларусі, Малдове і Украіне і старшынёй Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International USA.https://blog.amnestyusa.org/europe/belarus-political-prisoners-released-but-authorities-need-to-do-more-for-human-rights/ З кастрычніка 2019 г. на дзяржслужбе ЗША. Мае больш за 100 публікацый па правах чалавека, некамерцыйных арганізацыях, міжнароднаму развіццю, адукацыі і іншых пытаннях. Валодае беларускай, рускай, ангельскай, польскай, нямецкай і ўкраінскай мовамі. Жыве у Вашынгтоне. Католік.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ, у тым ліку, з заявамі і каментарамі ў падтрымку правоў ЛГБТВячеслав Бортник. ГОМОФОБИЯ. В будущее черепашьими шагами Вячеслав Бортник. ГОМОФОБИЯ. Под шумок? .

Шырокі розгалас у беларускіх СМІ атрымаў аднаполы шлюб Вячаслава Бортніка з Шонам Гейлордам, заключаны 11 ліпеня 2013 года ў ВашынгтонеГомельскі актывіст пабраўся аднаполым шлюбам.

Узнагароджаны Медалём да стагоддзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.https://www.radabnr.org/bnr100-zsa-22062019/#more-3743

Крыніцы

Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША