Барко́ўшчына, Малое Даўгінаўскае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 8 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ушачы.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,76 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 21,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,92 млн. м³. Плошча вадазбору 11,4 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 20—30 м, на поўдні і поўначы невыразныя. На заходніх схілах катлавіны абразійны ўступ вышынёй 2—3,5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным захадзе і захадзе сплавінныя. Усходні бераг возера пясчаныя, паўднёвы забалочаныя. Пойма шырынёй 10—30, у паўднёвай частцы да 250 метраў. Літаральная зона вузкая (6—10 м), пясчаная. Да глыбіні 4—4,5 м дно выслана апясчаненым ілам, да глыбіні 16—17 м гліністым ілам, на большых глыбінях ажалезненым ілам і сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока ў возера Доўжына. Расліннасць займае каля 44 % плошчы паверхні возера. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці ад 10 да 250 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Каля возера пралягае аўтамабільная дарога .

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна