Дру́жна — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка (працякае праз возера).
Назва На карце XVIII ст. возера пазначанае як "Руднодовяцкое".
Водаапісанне Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,21 км. Найбольшая глыбіня 0,4 м, сярэдняя 0,3 м. Аб’ём вады 0,003 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 3—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем (сярэдняя магутнасць адкладаў каля 8,5 м). Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Зарастае цалкам. Сярод раслін — чарот, эладэя, разак, рдзесты, харавыя водарасці. Водзяцца шчупак, карась, лінь і іншыя рыбы.
Узровень вады ў возеры панізіўся на 1,5 м у выніку меліярацыі ў 1930—1950 гадах.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ] Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі