Нікацінавая кіслата (ніяцын, вітамін PP, таксама вітамін B3, рэдка ўжываецца няслушнае абазначэнне — вітамін B5) — вітамін, які ўдзельнічае ў шматлікіх акісляльных рэакцыях жывых клетак, лекавы сродак.
Белы крышталічны парашок без паху, слабакіслага густу. Цяжка раствараецца ў халоднай вадзе (1:70), лепш у гарачай (1:15), мала растваральны ў этаноле, вельмі мала — у эфіры.
Утрымліваецца ў жытнім хлебе, ананасе, грэчцы, фасолі, мясе, грыбах, печані, нырках. У харчовай прамысловасці выкарыстоўваецца ў якасці харчовай дабаўкі E375. Сутачная патрэбнасць дарослага чалавека 15—20 мг.
Гіпавітаміноз РР прыводзіць да — захворвання, сімптомамі якога з’яўляюцца , дыярэя, дэменцыя.
Гл. таксама Харчовыя дабаўкі Антыаксіданты Кіслоты
Літаратура Березов Т. Т., Коровкин Б. Ф. Биологическая химия: Учебник. — 1998. — 704 с.
Катэгорыя:Вітаміны і вітамінападобныя сродкі Катэгорыя:Араматычныя карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Ангіяпратэктары і карэктары мікрацыркуляцыі Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі Катэгорыя:Вітаміны групы B Катэгорыя:Пірыдзіны