275px|thumb|Mercedes-Benz W210, 1998 Mercedes-Benz W210 — аўтамабіль бізнес-класа ў вытворчай гаме Mercedes-Benz. Быў прадстаўлены ў якасці пераемніка серыі W124 у маі 1995 года, спачатку як седан, а ў чэрвені 1996 года і ў кузаве ўніверсал (S210).
На гэтай мадэлі, упершыню на аўтамабілях Mercedes-Benz, былі скарыстаныя падвойныя авальныя фары, якія вызначылі аблічча цэлага шэрагу мадэляў фірмы.
У 2002 годзе быў заменены на W211.
Было выраблена 1.653.437 адзінак гэтай серыі на зборачных лініях у Зіндэльфінгене, Раштатце і Грацы.
Тыпы кузава Седан (W 210) thumb|right|Седан (W 210) У маі 1995 года быў прадстаўлены седан новага пакалення E-Klasse (унутранае пазначэнне W 210).
У залежнасці ад памеру паліўнага бака, ёмістасць багажнага адсека складае 500 літраў (65 літраў бак) або 520 л (80 л бак). Каб палегчыць транспарціроўку доўгіх прадметаў, за дадатковую плату мог быць усталяваны люк у заднім сядзенні.
Седаны былі 4818 мм у даўжыню, 1799 мм — у шырыню, і 1450 мм — у вышыню, колавая база — 2833 мм.
Было выраблена 1.374.199 аўтамабіляў.http://www.motor-talk.de/faq/mercedes-e-klasse-w210-q89.html#Q3594587
Універсал (S 210) thumb|left|Універсал (S 210) У чэрвені 1996 года быў прадстаўлены ўніверсал (унутранае пазначэнне S210). Аб'ём багажніка складае 600 літраў, а пры складанні задняга сядзення і загрузцы да даху яго максімальны аб'ём можа быць павялічаны да 1975 літраў. Універсал меў даўжыню 4850 мм, шырыню — 1799 мм і вышыню — 1496 мм.
Выпуск універсалаў скончаны ў снежні 2002 года. Выпушчана 279.238 аўтамабіляў.
Шасі (VF 210) thumb|right|Аўтамабіль хуткай дапамогі (на шасі VF 210)
Адначасова з універсалам з'явілася мадыфікацыя VF210 — шасі з колавай базай, павялічанай на 74 см. У адрозненне ад 124 серыі, версіі са стандартнай колавай базай не было. Першапачаткова выпускалася шасі E 290 Turbodiesel, пазней да шэрагу дадаліся E 250 Diesel (для італьянскага рынку), E 280 і E 220 CDI.
Шасі не будаваліся цалкам на Mercedes-Benz — кузавы ўніверсалаў пастаўляліся на завод Binz, дзе яго змянялі адпаведным чынам.
Шасі прызначалася для далейшага мантажу любога кузава ці пабудовы машын хуткай дапамогі непасрэдна ў кампаніі Binz. Асноўнымі заказчыкамі VF 210 былі трунары і транспартныя арганізацыі.
Падоўжаны седан (V 210) thumb|left|падоўжаны седан (V 210) Падоўжаны седан быў створаны па замове тайскай каралеўскай сям'і ў 1996 годзе, але ў сувязі з вялікім попытам, версія E-Klasse з доўгай колавай базай з канца 1996 года стала выпускацца серыйна. Гэты варыянт кузава таксама быў распрацаваны ў супрацоўніцтве з Binz.
E320 мае колавую базу падоўжаную на 97 см, шэсць дзвярэй і трэці шэраг сядзенняў. Кліенты маглі выбіраць паміж пяццю- і шасціцыліндравымі бензінавымі і дызельнымі рухавікамі. Акрамя згаданай мадэлі з шасцю дзвярыма і трыма радамі сядзенняў, быў пабудаваны і чатырохдзвярны варыянт з двума процілеглымі радамі задніх сядзенняў.
Камплектацыі Classic Камплектацыя Classic была базавай у мадэльным шэрагу.
Знешне вылучалася чорнымі дзвярнымі ручкамі, молдынгамі кантраснага колеру. Чорны колер мелі сярэдняя стойкі і дахавыя паласы вадастоку. У залежнасці ад рухавіка ставіліся 15"- ці 16"-цалёвыя сталёвыя колы з каўпакамі. На E 420 былі 16"-цалёвыя літыя дыскі з 10 адтулінамі, запазычаныя ў камплектацыі Elegance. У салоне — аздабленне панэлі з платану, вобад рулявога кола з чорнага ўспененага пластыку. Рычаг пераключэння перадач чорнага колеру, з надпісам Classic. Абабіўка сядзенняў мела малюнак «хваля» і мела чорны, сіні, "шампіньён" або шэры колер.
Пасля рэстайлінгу быў зменены дызайн колавых каўпакоў, дзвярныя ручкі сталі фарбавацца ў колер кузава. Акрамя таго, у аздабленні салона сталі ўжывацца тканіна ўзора "Cannes" і дрэва "Alameda".
Elegance За дадатковую плату была даступная каплектацыя Elegance.
Знешне вылуалася храмаваным аздабленнем бампераў, бакавых молдзінгаў і дзвярных ручак. Дахавыя паласы вадастоку фарбаваліся ў колер кузава. Колы мелі 16"-цалёвыя літыя дыскі з 10 адтулінамі. У салоне з'явіліся антыблікавае ўнутранае люстэрка задняга выгляду; сонцаахоўныя брылі з люстэркам, якія маюць падсвятленне. У спінках пярэдніх сядзенняў меліся кішэні, падлакотнік са скрыняй, ліхтары ў дзвярах. Была палепшана вентыляцыя задняй частцы салона. Рычаг пераключэння перадач і рулявое кола абцягнутыя скурай пад колер панэлі. Сядзенні маюць дызайн тканіны "Прэстыж" і аздабленне панэлі выканана з каштоўных парод дрэва.
Пасля мадэрнізацыі ў залежнасці ад рухавіка сталі ўсталёўвацца 16"- ці 17"-цалёвыя літыя дыскі з адзінаццаццю адтулінамі. Да абсталявання інтэр'еру быў дададзены пакет асвятлення і алюмініевыя пласціны з надпісам "Mercedes-Benz" на парогах.
Avantgarde Камплектацыя Avantgarde мае падкрэслена вытанчаны і спартыўны кірунак.
Як і камплектацыя Elegance, вылучаецца храмаваным аздабленнем і фарбаваннем молдынгаў на даху ў колер кузава. Акрамя таго, былі афарбаваныя ў колер кузава і бакавыя молдынгі. У адрозненне ад іншых камплектацый, шкленне падфарбоўвалі сінім колерам замест зялёнага. Сярэднія стойкі былі абклееныя градыентнай плёнкай ў колер кузава. Рашотка мае ламелі з глянцавай чорнай устаўкай. Avantgarde дадаткова мелі спецыяльна ўведзеныя колеры: "Violan" і "Amazonit".
Шасі нязначна зніжана ва ўсіх заднепрывадных мадэлях. 16"-цалёвыя літыя дыскі з 5 адтулінамі.
Былі ксенонавыя фары, якія дадаткова абсталёўваліся ачышчальнікамі і аўтаматычным рэгуляваннем далёкасці святла.
У салоне Avantgarde мае тыя ж дадаткі, што і Elegance. Матэрыял абіўкі сядзенняў меў малюнак "Tiffany". Аздабленне панэлі выканана з цёмнага клёну. Рычаг каробкі перадач, скураны руль і рамяні бяспекі ў гэтай камплектацыі заўсёды мелі чорны колер.
Пасля рэстайлінгу дыяпазон абсталявання быў пашыраны.
4MATIC Як і на папярэдняй мадэлі, з 1997 года ў якасці опцыі стала даступнай паўнапрывадная сістэма 4MATIC. Распрацоўка і пабудова вялася ў супрацоўніцтве са Steyr-Daimler-Puch GmbH у Грацы. Запуск новых 4MATIC мадэляў ажыццяўляўся ў два этапы: E280 4MATIC — у снежні 1996 года, варыянт з 3,2-літровым рухавіком E320 4MATIC — у чэрвені 1997 года, а пазней і E 430 4MATIC. Поўным прывадам маглі абсталёўвацца як седаны, так і ўніверсалы.
У параўнанні з сістэмай папярэдняга пакалення, канцэпцыя прывада атрымала прынцыпова далейшае развіццё. Сталы прывад на ўсе колы спалучаецца з сістэмай курсавай устойлівасці ETS, якая замяняе блакаванне дыферэнцыялаў. ETS аўтаматычна ўключыцца, калі прынамсі адно кола круціцца на склізкай паверхні.
На базе E 430 4MATIC фірмай AMG быў зроблены E 55 AMG 4MATIChttp://www.amg-owners-club.de — E 55 AMG Limousine und T-Modell 4MATIC W/S 210.
Guard З красавіка 1995 года на заводзе ў Зіндэльфінгене вырабляліся браніраваныя седаны серыі 210.
На працягу ўсяго перыяду будаўніцтва седаны былі даступныя з высокай ступенню браніравання В6. Высокая вага датаковых элементаў браніравання патрабавала павышанай магутнасці, таму браніраванне прапаноўвалася для мадэлі E420 (з верасня 1997-га — E430) з васьміцыліндравым рухавіком.
У сакавіку 1997 года была таксама прапанаваная мадыфікацыя, якая мела ўзровень B4, што забяспечвае абарону ад найбольш распаўсюджаных пісталетаў. Гэты варыянт браніравання быў палегчаным, таму з восені 1997 года быў таксама даступны і для мадэлі з шасціцыліндравым рухавіком (мадэль E 320).
Асаблівасцю браніравання з'яўляецца поўная інтэграцыя ахоўных элементаў у канструкцыю кузава.
AMG thumb|E 55 AMG (1999–2002) Атэлье Mercedes-AMG на аснове серыйных мадэляў Mercedes-Benz E-класа (камплектацыя Avantgarde) вырабляла мадыфікаваныя версіі аўтамабіляў. Пакет абсталявання ўключаў у сябе мадыфікаваныя бамперы і бакавыя спадніцы, сістэму выпуску, спартыўную падвеску, лёгкасплаўныя дыскі памерам 8Jx18 ET31 (спераду) і 9Jx18 ET35 (ззаду), шыны 235/40 R18 (пярэднія) і 265/35 R18 (заднія).
У мадэлях W210, даведзеных AMG, выкарыстоўваліся 4 рухавіка. У 1996 годзе з'явілася першая мадэль — E36 AMG, абсталяваная рухавіком M104.995. Потым з'явілася E50 AMG з рухавіком M119.985, якая выраблялася толькі адзін год. У 1998 з'явілася мадэль E55 AMG з рухавіком M113 аб'ёмам 5,5 л V8 SOHC 24V магутнасцю 354 к. с. E55 AMG па замове былі даступныя таксама з прывадам на ўсе колы 4MATIC. На вяршыні мадэльнага шэрагу стаяла мадэль E60 AMG з 6,0 літровым V8 M119 магутнасцю 381 к. с. (1996–1998).
Рухавікі Для серыі 210 быў шырокі выбар аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі. Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з рухавікоў, што стаялі на апошніх аўтамабілях яго папярэдніка, якія былі паступова заменены больш сучаснымі.
Гама рухавікоў уключала 4-, 6- і 8-цыліндравыя рухавікі, як бензінавыя (атмасферныя і з нагнятальнікамі), так і дызельныя. W210 — апошняе пакаленне Е-класа, на якое ўсталёўваліся дызельныя рухавікі без наддзімання, а таксама радныя 6-цыліндравыя бензінавыя (замененыя рухавікамі V6 у 1997 годзе).
Бензінавыя Чатырохцыліндравыя Мадэль Рухавік(Код) Аб'ём (см³) Тып Магутнасцьпры аб/хв Макс. крутоўны момантпры аб/хв Вага(кг) Макс. хуткасць(км/г) Паскарэнне0–100 км/г(с.) Расход паліва(l/100 км) Тэрмін вытворчасці </small> Седаны (W210)E 200210.035M 111 E 20(111.942HFM)1998I4100 кВт (136 к.с.)пры 5500190 Н·мпры 4000144020511,49,105/95–05/96190 Н·мпры 3700-450006/96–07/99151020910,89,307/99–06/00E 200Kompressor1210.045M 111 E 20 ML(111.947ME)132 кВт (180 к.с.)пры 5400250 Н·мпры 2500-48001495???06/95–07/96137 кВт (186 к.с.)пры 5300260 Н·мпры 2500-480015102318,99,908/97–07/9915802329,59,607/99–06/00141 кВт (192 к.с.)пры 5300270 Н·мпры 2500-480015102318,99,908/97–07/9915802329,59,607/99–06/00E 200 Kompressor210.048M 111 E 20 EVO ML(111.957)120 кВт (163 к.с.)пры 5300270 Н·мпры 2500-480015402229,78,905/00–03/02E 230210.037M 111 E 23(111.970HFM)2295110 кВт (150 к.с.)пры 5400220 Н·мпры 3700-4500145021510,58.305/95–06/98 Універсалы (S210)E 200 T210.235M 111 E 20(111.942HFM)1998I4100 кВт (136 к.с.)пры 5500190 Н·мпры 3700-4500156019812,29,406/96–07/991610198119,607/99–06/00E 200 Kompressor T 1210.245M 111 E 20 ML(111.947ME)137 кВт (186 к.с.)пры 5300260 Н·мпры 2500-480016202259,11008/97–07/992239,907/99–06/00141 кВт (192 к.с.)пры 5300270 Н·мпры 2500-480016202259,11008/97–07/992239,907/99–06/00E 200 Kompressor T210.248M 111 E 20 EVO ML(111.957)120 кВт (163 к.с.)пры 5300270 Н·мпры 2500-4800164021810,29,305/00–12/02E 230 T210.237M 111 E 23(111.970HFM)2295110 кВт (150 к.с.)пры 5400220 Н·мпры 3700-4500157020811,29,504/96–06/98 * Дадзеныя аб магутнасці прыведзены са стандартнай скрынкай перадач. 1 толькі ў Грэцыі, Італіі, Партугаліі, Турцыі, Балгарыі, Харватыі, Македоніі, Венгрыі
Шасціцыліндравыя
Мадэль Рухавік(Код) Аб'ём (см³) Тып Магутнасцьпры аб/хв Макс. крутоўны момантпры аб/хв Вага(кг) Макс. хуткасць(км/г) Паскарэнне0–100 км/г(с.) Расход паліва(l/100 км) Тэрмін вытворчасці