Сабор Святога Себасцьяна () — кафедральны сабор у Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.

Будынак быў пабудаваны ў стылі мадэрн па праекце архітэктара Эдгара Фансекі ў 1964-1979 гг. Сабор прысвечаны Святому Себасцьяну, заступніку горада і з'яўляецца кафедрай архідыяцэзіі Сан-Себасцьян-да-Рыа-дэ-Жанэйра. Да гэтага з сярэдзіны XVIII стагоддзя саборам была царква Кармільскай Маці Божай, сёння — сукафедра.

Сабор размешчаны ў цэнтры горада. Будынак мае канічную форму з унутраным дыяметрам 96 м і вонкавым 106 м. Вышыня — 75 м. Унутры можа знаходзіцца да 20000 чалавек. Даўжыня прамавугольных вітражоў дасягае 64 м.

Спасылкі Сабор Святога Себасцьяна

Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рыа-дэ-Жанэйра Святы Себасцьян Рыа-дэ-Жанэйра