Мікала́й Максі́мавіч Мяшко́ў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), прафесар (1968). Член КПСС з 1944 года. Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1988). Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларускай ССР 5-11-га скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 11 мая 1922 года ў Крычаве.

З 1940 года ў РСЧА. Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1942 года — на грамадскай і партыйнай рабоце ў Таджыкскай ССР. З 1945 года — інструктар ЦК КП(б)Б. У 1949 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1953 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1953 года — намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, загадчык аддзела навукі, навучальных устаноў і школ ЦК КПБ, дырэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ.

У 1968—1988 гадах — Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Член ЦК КПБ у 1960—1991 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ў 1967—1990 гадах.

Памёр у 1999 годзе.

Узнагароды Узнагароджаны трыма ордэнамі, медалямі.

Навуковыя інтарэсы Даследаваў гісторыю СССР і БССР, КПСС і Камуністычнай партыі Беларусі, пытанні вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Творы Большевики Белоруссии в первой русской революции / Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии-филиал Института Маркса-Энгельса-Ленина-Сталина при ЦК КПСС. — М.: Госполитиздат, 1955. — 132 с., 2 л. портр. и карт. Большевики Белоруссии в период Всероссийской Октябрьской политической стачки 1905 года / Н. М. Мешков; Общество по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР. — Мн., 1955. — 51 с. В. И. Ленин и образование Компартии Белоруссии // Коммунист Белоруссии. — 1960. — № 4. — С. Великий Октябрь — торжество марксистско-ленинской теории социалистической революции // Великий Октябрь — торжество идей марксизма-ленинизма. — Мн., 1970. Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве // Ленинские принципы партийной работы в действии. — Мн., 1967. На переднем крае идеологической борьбы / Н. М. Мешков. — М.: Знание, 1977. — 30, с. — (Библиотечка "К 30-летию Всесоюзного общества «Знание»). Советская высшая школа — кузница кадров строителей коммунизма: Стенограмма лекции, прочитанной на народных чтениях во Дворце культуры Белсовпрофа 9 августа 1972 г. / Н. М. Мешков; Правление общества «Знание» Белорусской ССР, Научно-методический совет по пропаганде исторических знаний. — Мн., 1972. — 20 с.

Крыніцы

Літаратура Мяшкоў Мікалай Максімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: [у 12 т.] / Акадэмія навук БССР, Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі; рэдкалегія: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 7: Манцякі — Паддубічы. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1973. — 607 с., л. іл., каляр. іл., карт, партр., факсім. — С. 347. Мяшкоў Мікалай Максімавіч //  — С. 255.

Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Міністры вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскай ВПШ Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР